Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Лют 2010

ПВТ разлічвае на лібералізацыю рынку сувязі ў Беларусі пасля ўступлення ў сілу ўказа аб рэгуляванні Інтэрнэту

16 лютага, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Беларускі Парк высокіх тэхналогій разлічвае на лібералізацыю рынку сувязі ў рэспубліцы пасля ўступлення ў сілу ўказа аб рэгуляванні Інтэрнэту. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дырэктар адміністрацыі ПВТ Валерый Цапкала, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 "Мы зацікаўлены ў лібералізацыі рынку інтэрнэт-паслуг і міжнароднай тэлефаніі і чакаем, што пасля ўступлення ў сілу ўказа аб рэгуляванні Інтэрнэту гэта адбудзецца", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, адміністрацыя ПВТ вяла перагаворы аб магчымасці рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій атрымаць права на пропуск міжнароднага інтэрнэт-трафіку і на ўзаемадзеянне з міжнароднымі аператарамі. "Мы выказвалі зацікаўленасць у стварэнні незалежнага аператара знешняга інтэрнэт-шлюза, але гэта не адзіная магчымасць для нашых рэзідэнтаў у арганізацыі незалежнага Інтэрнэту, таму прапрацоўваем і іншыя варыянты", - адзначыў Валерый Цапкала.

Указ нумар 60 "Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт" падпісаны Прэзідэнтам 1 лютага. Дакумент накіраваны на абарону інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы ў інфармацыйнай сферы, павышэнне якасці і патанненне інтэрнэт-паслуг, забеспячэнне далейшага развіцця нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт. Указ уступае ў сілу з 1 ліпеня 2010 года.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі