Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Кст 2014

PSA Peugeot Citroen у лістападзе адкрые вытворчасць аўтамабіляў у Беларусі

7 кастрычніка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. PSA Peugeot Citroen у лістападзе адкрые вытворчасць аўтамабіляў на плошчах СП ЗАТ "Юнісан" (Мінскі раён). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар па маркетынгу УП "ПС Аўта Груп", якое з'яўляецца афіцыйным імпарцёрам аўтамабіляў Peugeot у Беларусі, Валянцін Трыгорлаў.

"У канцы лістапада плануецца правесці прэзентацыю новай вытворчасці. У гэтым жа месяцы будуць выпушчаны першыя аўтамабілі", - сказаў спецыяліст. Ён удакладніў, што ў 2015 годзе запланавана выпусціць у агульнай колькасці ад 2 да 2,5 тыс. аўтамабіляў. У цэлым на беларускім прадпрыемстве будуць збіраць 4 мадэлі Peugeot і 2 мадэлі Citroen. "Пакуль размова ідзе толькі аб тым, каб закрываць патрэбнасці беларускага рынку", - адзначыў Валянцін Трыгорлаў, адказваючы на пытанне, ці арыентавана тэхніка на замежных спажыўцоў.

На думку кіраўніцтва "ПС Аўта Груп" запуск лакальнай вытворчасці ў Беларусі дасць магчымасць узмацніць пазіцыі і павялічыць рыначную долю марак Peugeot, Citroen і DS да 12 працэнтаў у 2017 годзе.

У Парыжы 6 кастрычніка прадстаўнікі групы PSA Peugeot Citroen, вытворчага прадпрыемства "Юнісан" і кампаніі "ПС Аўта Груп" падпісалі ліцэнзійнае пагадненне аб выпуску аўтамабіляў Peugeot і Citroen у Беларусі. У цырымоніі прыняў удзел намеснік прэм'ер-міністра рэспублікі Пётр Пракаповіч.

PSA Peugeot Citroen займае ўпэўненыя пазіцыі на беларускім рынку, прапануючы пасажырскія і лёгкія камерцыйныя аўтамабілі пад брэндамі Peugeot, Citroen і DS. Па выніках шасці месяцаў 2014 года, сукупная доля групы ў Беларусі перасягнула 5 працэнтаў. У 2013 годзе група PSA Peugeot Citroen, якая займаецца камерцыйнай дзейнасцю ў 160 краінах, прадала ў свеце 2,8 млн аўтамабіляў, з іх 42 працэнты за межамі Еўропы. Другі па велічыні еўрапейскі аўтавытворца ў 2013 годзе атрымаў выручку ў памеры 54 млрд еўра.

СП ЗАТ "Юнісан" размешчана ў вёсцы Абчак за 10 км ад Мінска. Прадпрыемства заснавана ў 1996 годзе як беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства Ford Union, а ў 2000 годзе пераўтворана ў СП ЗАТ "Юнісан". На працягу больш як 15 гадоў прадпрыемства праводзіла зборку шэрага аўтамабільных марак, уключаючы Ford, KIA, Samand.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі