Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2014

Продажы беларускай трактарнай тэхнікі ў Расіі плануецца пашырыць

27 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Продажы беларускай трактарнай тэхнікі ў Расіі плануецца пашырыць. Магчымасці гэтага абмяркоўваліся ў Маскве на сустрэчы генеральнага дырэктара ААТ "МТЗ" Фёдара Дамаценкі з генеральным дырэктарам ААТ "Расагралізінг" Валерыем Назаравым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Абмеркаваны магчымасці пашырэння продажаў беларускай трактарнай тэхнікі праз збытавую сетку ААТ "Расагралізінг", праблемныя пытанні ўзаемадзеяння. Адзначана перспектыўнасць такіх напрамкаў супрацоўніцтва, як пастаўкі энерганасычаных трактароў і тэхнікі, якая працуе на газаматорным паліве", - адзначылі ў прэс-службе.

У перагаворах прынялі таксама ўдзел кіраўнікі тавараправоднай сеткі ААТ "МТЗ" у Расіі, супрацоўнікі пасольства.

ААТ "Расагралізінг" - лізінгавая кампанія з дзяржаўным удзелам, якая дзейнічае ў аграпрамысловым комплексе. Выконвае задачы ўрада РФ па перадачы айчынным сельгаставаравытворцам на даступных умовах фінансавай арэнды (лізінгу) сучасных сродкаў вытворчасці (сельгастэхніка, племянныя жывёлы, тэхналагічнае і перапрацоўчае абсталяванне). З'яўляецца адным з буйнейшых каналаў па прасоўванні беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі на расійскі рынак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі