У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліс 2014

Прэзентацыя магчымасцей інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю прайшла ў рэгіёне Брэтань Францыі

19 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзентацыя магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю 18 лістапада адбылася ў рэгіёне Брэтань Францыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Парыжы.

Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел 20 французскіх кампаній, было арганізавана пасольствам Беларусі ў Францыі на базе Гандлёва-прамысловай палаты горада Рэн і рэгіёна Брэтань. На прэзентацыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка прадставіў асноўныя заканадаўчыя перавагі для работы замежных інвестараў у нашай краіне, новыя магчымасці для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з улікам стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Пасол Беларусі праінфармаваў французскіх прадпрымальнікаў аб стварэнні беларуска-французскай сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, аб магчымасцях рэалізацыі экспартна-імпартных праектаў пры падтрымцы прадпрыемства "Белэксімгарант" і Французскай страхавой кампаніі для знешняга гандлю COFACE, аб рэалізацыі канцэрнам "Пежо-Сітраен", групай "Акор" і іншымі французскімі прадпрыемствамі праектаў у Беларусі.

Саветнік беларускага пасольства Уладзімір Малевіч прадставіў французскім дзелавым колам экспартныя магчымасці прадпрыемстваў Беларусі.

У ходзе прэзентацыі прэзідэнт кампаніі Podia Эрык Рэно і прэзідэнт кампаніі "МХ" Фрэдэрык Мартэн праінфармавалі прысутных аб вопыце работы гэтых кампаній у сферы сельскагаспадарчага машынабудавання з Беларуссю. Прадстаўнікі пасольства Беларусі, французскіх кампаній адказалі на пытанні французскіх прадпрымальнікаў аб парадку і ўмовах стварэння прадпрыемстваў у нашай краіне, умовах работы ў рамках ЕАЭС, сертыфікацыі тавараў на беларускім рынку.

У гэты ж дзень адбылася сустрэча Паўла Латушкі з кіраўніцтвам ГПП горада Рэн і рэгіёна Брэтань, па выніках якой дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі візіту французскіх прадпрымальнікаў у Беларусь.

Прэзентацыя ў рэгіёне Брэтань з'яўляецца 14-м такім мерапрыемствам у рэгіёнах Францыі па прадстаўленні магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю. У 2013-2014 гадах адбыліся прэзентацыі Беларусі ў такіх гарадах, як Брэст, Ліён, Ніца, Парыж, Страсбург, Тулуза і іншых буйных эканамічных цэнтрах Францыі. У прэзентацыях прынялі ўдзел больш як 400 французскіх кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску