Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Feb 2014

Прэзентацыя дзелавых і інвестыцыйных магчымасцей Беларусі адбылася ў ЗША

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя магчымасцей дзелавога і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю адбылася ў Вашынгтоне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У мерапрыемстве, арганізаваным пасольствам Беларусі ў ЗША сумесна з амерыканскімі Цэнтрам "Еўразія" і Еўразійскай бізнес-кааліцыяй, прынялі ўдзел больш за 100 гасцей: прадстаўнікі апарата кангрэса, дзярждэпартамента, міністэрства гандлю і Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Сусветнага банка, МВФ, урадаў горада Вашынгтон і штата Мэрыленд, амерыканскіх кансалтынгавых і юрыдычных фірм, аналітычных цэнтраў, універсітэтаў і грамадскіх арганізацый.

"Удзельнікі прэзентацыі з амерыканскага боку станоўча ахарактарызавалі створаныя ў Беларусі ўмовы для гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, заклікаўшы інвестараў з ЗША да больш актыўнага супрацоўніцтва з нашай краінай", - адзначылі ў МЗС.

У ходзе мерапрыемства абмеркаваны магчымасці пашырэння кантактаў у навукова-тэхнічнай сферы, устанаўлення пабрацімскіх сувязей паміж гарадамі дзвюх краін, ажыццяўлення візітаў дзелавых колаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі