Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Врс 2014

Прэзідэнты Беларусі і Малдовы ўрачыста адкрылі камерцыйны цэнтр "Керамін" у Кішынёве

25 верасня, Кішынёў /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Малдовы Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Цімофці ўрачыста адкрылі камерцыйны цэнтр па продажы керамічнай пліткі і санітарнай керамікі беларускага прадпрыемства "Керамін" у Кішынёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка назваў гэта знакавай падзеяй, якая красамоўна сведчыць аб развіцці дзелавога супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. "Прыемна, што адна са старэйшых вытворчасцей Беларусі кожны год узмацняе свае пазіцыі на рынку Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўропы. Наша прадпрыемства мае высокі аўтарытэт сярод партнёраў дзякуючы сучаснаму стылю, добраму дызайну, выдатнай якасці і шырокаму выбару выпускаемай прадукцыі", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. Апошнія 10 гадоў запар гандлёвая марка "Керамін" станавілася пераможцай нацыянальнага конкурсу "Гандлёвая марка года" ў Малдове з уручэннем Гран-пры "Залаты Меркурый".

Прэзідэнт Беларусі лічыць, што новы буйнейшы ў Кішынёве гандлёвы цэнтр дасць магчымасць узняць узровень арганізацыі абслугоўвання пакупнікоў. На яго думку, гэтаму паслужыць і тое, што акрамя керамікі тут прадстаўлена якасная прадукцыя і іншых беларускіх вытворцаў.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў кіраўніцтву "Керамін-Кішынёў" за рашэнне аб выдзяленні беларускай суполцы Малдовы плошчаў для размяшчэння тут Цэнтра беларускай культуры імя Янкі Купалы. "Упэўнены, ён стане прывабным астраўком "беларускай зямлі" ў Малдове і будзе садзейнічаць пашырэнню беларускай культуры і ўмацаванню дружбы паміж нашымі народамі", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ў час перагавораў з яго малдаўскім калегам, а таксама прэм'ер-міністрам і спікерам парламента шмат гаварылася пра няпростыя часы, якія перажывае Малдова. "Усё гэта пераадольна, толькі трэба з'яднацца і ў гэтым напрамку дзейнічаць. А мы будзем вам надзейнымі спадарожнікамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнты агледзелі гандлёвы цэнтр, агульная плошча якога складае больш як 15 тыс. кв.м. Аляксандр Лукашэнка таксама пагаварыў з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Кіраўнік грамадскай арганізацыі "Беларуская суполка Рэспублікі Малдова" Юрый Статкевіч падарыў Аляксандру Лукашэнку драўлянае пано, а ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Вайцаховіч - кнігу мемуараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі