15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі патрабуе актыўнай работы ад назначанага сёння кіраўніком Адміністрацыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка Андрэя Галя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На тармазах працаваць не атрымаецца, нам трэба разгортваць парк, калі прынята такое рашэнне. Кітайцы - за гэта", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён заявіў, што ў парку павінны быць прадпрыемствы з самымі найвышэйшымі сучаснымі тэхналогіямі.
"Мы там задумалі вялікую справу, і яе трэба рэалізаваць. Але галоўнае - гэта ісці роўна. Зрабіце вывады з няправільнай работы Мінгарвыканкама мінулых гадоў, калі былі ваганні - дагадзіць каму-нібудзь. Дагадзіць можна толькі аднаму - справе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|