Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Nov 2014

Прэм'ер-міністры Беларусі і Літвы прымуць удзел у эканамічным форуме ў Магілёве

3 лістапада, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністры Беларусі і Літвы Міхаіл Мясніковіч і Альгірдас Буткявічус прымуць удзел у Х Беларуска-літоўскім эканамічным форуме, які адбудзецца 4 лістапада ў Магілёве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Літвы адкрыюць гэта маштабнае мерапрыемства, у якім таксама прымуць удзел прадстаўнічыя дэлегацыі органаў дзяржаўнага кіравання і дзелавых колаў Беларусі і Літвы. На пленарным пасяджэнні плануецца абмеркаваць перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

Праграмай рабочага візіту прэм'ер-міністра Літвы Альгірдаса Буткявічуса ў Беларусь прадугледжана правядзенне ў Магілёве перагавораў з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам па шырокім спектры пытанняў двухбаковага парадку дня з акцэнтам на эканамічны складнік супрацоўніцтва. Пасля гэтага запланавана наведванне мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле".

Секцыйныя пасяджэнні форуму будуць прысвечаны разгляду пытанняў беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай і інавацыйнай сферах, а таксама ў галіне транспарту і транзіту. Намечаны сустрэчы і перагаворы па напрамках супрацоўніцтва, а таксама ўдзел літоўскіх бізнесменаў у VII Міжнародным інвестыцыйным форуме "Магілёўская вобласць - шлях да поспеху".

Беларуска-літоўскія эканамічныя форумы праводзяцца кожны год. Гэтыя мерапрыемствы аказваюць пазітыўны ўплыў на дынаміку гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

Літва ўваходзіць у лік асноўных знешнеэканамічных партнёраў Беларусі. Па выніках 2013 года Літва заняла 8-е месца па аб'ёме тавараабароту сярод усіх гандлёвых партнёраў Беларусі, 5-е - па аб'ёме экспарту і 10-е - па аб'ёме імпарту. У мінулым годзе аб'ём узаемнага гандлю перавысіў $1,5 млрд, беларускі экспарт - $1,1 млрд, імпарт - $0,5 млрд. Сальда знешняга гандлю склалася дадатнае ў памеры $0,6 млрд. У студзені-жніўні бягучага года двухбаковы тавараабарот склаў $979 млн. Экспарт вырас на 5,4 працэнта і дасягнуў $754,1 млн, імпарт скараціўся на 21,9 працэнта да $224,8 млн, сальда знешняга гандлю склалася дадатнае ў памеры $529,3 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі