17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамысловасць Беларусі пачынае аднаўляцца, паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў на палях Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прамысловасць пачынае аднаўляцца ў частцы вытворчасці і паставак", - сказаў Аляксандр Чарвякоў. У прыватнасці, аднаўленню садзейнічалі кантракты на пастаўку калійных угнаенняў у Індыю і Кітай, а таксама аднаўленне нафтаперапрацоўкі.
Паводле ацэнкі міністра, па выніках бягучага года Беларусь можа выйсці на нулявы прырост валавога ўнутранага прадукту пасля зніжэння ВУП на 1,7 працэнта па выніках І паўгоддзя.
Пры гэтым Аляксандр Чарвякоў не выключыў, што пры спрыяльным развіцці сітуацыі ВУП Беларусі можа паказаць рост. "У верасні мы зможам сказаць, на які канчатковы рэзультат (па выніках 2020 года. - Заўвага БЕЛТА) выйдзем", - растлумачыў ён.
Аляксандр Чарвякоў пацвердзіў, што Мінэканомікі пачало работу над прагнозам на 2021 год. "Мы закладваем (рост ВУП. - Заўвага БЕЛТА). Па сутнасці гэта будзе план развіцця эканомікі", - сказаў міністр.