У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Жнв 2013

Праект па стварэнню вытворчасці кальцыніраванай соды стартуе ў Беларусі ў 2013 годзе

 8 жніўня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. У Беларусі пачнуць рэалізацыю праекта па стварэнню вытворчасці кальцыніраванай соды ў 2013 годзе. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы стартуем ужо ў бягучым годзе з гэтым высокаэфектыўным праектам, вынікам якога будзе не толькі кальцыніраваная сода для шкляной прамысловасці, але і многія іншыя прадукты з больш высокай дабаўленай вартасцю, патрэбныя нашай народнай гаспадарцы", - адзначыў ён.

Прэзідэнт Беларусі даручыў стварыць новую вытворчасць у бягучай пяцігодцы. "Два гады міністэрства не магло прыняць да выканання той кантракт, які быў падпісаны з кітайскай карпарацыяй, паколькі яго эфектыўнасць была даволі нізкай, а прапанаваныя тэхналогіі не адпавядалі сучасным патрабаванням", - канстатаваў Анатоль Нічкасаў. Ён дадаў, што эканоміка прапанаванага раней праекта не дала б магчамасці выпусціць тавар, сабекошт якога ствараў бы ўмовы для далейшага вырабу шкляной прамысловасцю канкурэнтнай прадукцыі.

"Завершаны ўсе перагаворы, унесены змяненні ў тэхналогію вытворчасці", - сказаў кіраўнік ведамства. У выніку партнёрамі беларускага боку ў рэалізацыі праекта стануць Кітай, Украіна і Расія. Завяршыць яго плануецца ў 2015 годзе, а выйсці на праектную магутнасць (300 тыс.т) - у 2016 годзе.

Анатоль Нічкасаў паведаміў, што падпісана крэдытнае пагадненне аб прадастаўленні пакупніцкага крэдыту Эксімбанка Кітая на $219 млн., які будзе накіраваны на стварэнне магутнасцей. Акрамя таго, беларускі бок павінен забяспечыць фінансаванне затрат на арганізацыю адпаведнай інфраструктуры.

"Мы сур'ёзна перагледзелі тэхналогію вытворчасці, атрымаўшы не проста кансультацыю, а заключэнне і распрацоўкі расійскага ААТ "Сода" і ўкраінскага навукова-даследчага інстытута "НІАХІМ". Эксперты зрабілі выснову аб прыгоднасці беларускай карбанатнай сыравіны - мелу, які цяпер выкарыстоўваецца ў цэментнай прамысловасці, пры вытворчасці соды", - праінфармаваў міністр. Гэта істотна паўплывае на кошт праекта. Акрамя таго, можна будзе задзейнічаць магутнасці цэментных прадпрыемстваў рэспублікі для вытворчасці сыравіннага кампанента. "Ад расійскіх і ўкраінскіх партнёраў паступіла прапанова аб уключэнні ў агульную тэхналогію нашага завода дадатковых вытворчасцей па выпуску прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, у тым ліку сельскагаспадарчых угнаенняў для расшчалачэння глебы, хімічных дабавак для нафтахімічнай галіны", - падкрэсліў Анатоль Нічкасаў.

Ён звярнуў увагу, што ўсе адходы, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе, будуць перапрацоўвацца. "Такім чынам, будзе не толькі павышана эфектыўнасць праекта, але і зніжана экалагічная нагрузка на рэгіён, дзе будзе размешчана вытворчасць", - канстатаваў міністр.

Як паведамлялася кіраўніцтвам Мінбудархітэктуры, раэлізацыя гэтага праекта вельмі важная для Беларусі, паколькі шкляная прамысловасць краіны, падвоіўшы магутнасці, мае патрэбу ў двайным аб'ёме кальцыніраванай соды, а на сусветных рынках гэты прадукт вельмі дарагі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску