У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Май 2014

Праект дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе гатовы

14 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Праект дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе гатовы. Аб гэтым заявіў журналістам па выніках праведзенага сёння ў Маскве пасяджэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі віцэ-прэм'ер Казахстана Бакытжан Сагінтаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў прадстаўніка Казахстана, на пасяджэнні разглядаўся праект дагавора аб ЕАЭС, пры гэтым абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца ўдакладненняў, карэкціровак, якія паляпшаюць тэкст праекта дакумента.

"Партнёры канструктыўна падышлі да прыняцця рашэнняў у рамках падрыхтоўкі праекта дагавора аб ЕАЭС", - сказаў ён.

Бакытжан Сагінтаеў удакладніў, што наступным крокам стане правядзенне ўнутрыдзяржаўных працэдур. Праект дагавора будзе пераведзены на дзяржаўныя мовы краін-удзельніц будучага саюза для падрыхтоўкі да падпісання кіраўнікамі дзяржаў у ходзе пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе 29 мая ў Астане.

Віцэ-прэм'ер Казахстана падкрэсліў, што праект дагавора аб ЕАЭС надасць дадатковы імпульс узаемавыгаднаму, раўнапраўнаму развіццю эканомік дзяржаў-членаў, у тым ліку ў такіх сферах, як транспарт, энергетыка, аграпрамысловы комплекс, канкурэнтная палітыка.

Бакытжан Сагінтаеў падкрэсліў, што сумесная работа Савета ЕЭК з'яўляецца яркім паказчыкам высокага ўзроўню інтэграцыі паміж трыма дзяржавамі, іх прыхільнасці да эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу раўнапраўных партнёрскіх адносін.

Віцэ-прэм'ер Казахстана дадаў, што ў праект дагавора аб ЕАЭС засталося ўнесці некаторыя тэхнічныя праўкі, што будзе зроблена на пасяджэнні Савета ЕЭК 28 мая ў Астане, якое будзе папярэднічаць сустрэчы прэзідэнтаў трох краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску