Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліп 2014

Прадстаўніцтва ПРААН у Казахстане прапануе беларускім спецыялістам паўдзельнічаць у будаўніцтве энергаэфектыўных аб'ектаў у Астане

16 ліпеня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Прадстаўніцтва ПРААН у Казахстане прапануе спецыялістам з Беларусі прыняць удзел у будаўніцтве энергаэфектыўных аб'ектаў у Астане. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Казахстане Анатоль Нічкасаў.

Першы жылы дом у энергаэфектыўным фармаце быў узведзены ў Казахстане ў горадзе Карагандзе ў адпаведнасці з праектам, які быў распрацаваны беларускімі спецыялістамі. Абсталяванне для паветраабмену таксама пастаўляла кампанія з Брэста. Пасля ўводу ў эксплуатацыю гэтага дома адбылася сустрэча з прадстаўнікамі ПРААН у Казахстане, на якую быў запрошаны дырэктар беларускага Інстытута жылля - НДПТІБ імя Атаева С.С. "Нашым спецыялістам быў прапанаваны цэлы пералік праектаў, якія ў тым ліку ўключаюць будаўніцтва энергаэфектыўных жылых дамоў у Астане. Акрамя таго, супрацоўніцтва прапанавана беларускім пастаўшчыкам адпаведнага абсталявання, а таксама будаўнічым арганізацыям", - адзначыў Анатоль Нічкасаў.

Кіраўнік дыппрадстаўніцтва падкрэсліў, што размова ідзе не проста аб будаўніцтве асобных жылых дамоў, а узвядзенні асобных груп дамоў і кварталаў, а таксама школ, дзіцячых садоў і іншых сацыяльных аб'ектаў, якія могуць быць спраектаваны з прымяненнем беларускіх тэхналогій па энергазберажэнні.

Дыпламат паведаміў, што пасольства пастаянна праводзіць прэзентацыі беларускіх трэстаў. "У нас пабывала ўжо кіраўніцтва "Трэста Прамбуд", які з'яўляецца адным з вядучых трэстаў Беларусі. Рыхтуецца да прыезду і шэраг магутных айчынных трэстаў, што маюць намер прыняць удзел у будаўніцтве шэрага аб'ектаў інфраструктуры для міжнароднай выстаўкі EXPO-2017, якая пройдзе ў Астане", - паведаміў Анатоль Нічкасаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі