Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Nov 2011

Прадстаўніцтва МАЗа адкрыта ў В'етнаме

30 лістапада, Ханой /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Цырымонія адкрыцця прадстаўніцтва Мінскага аўтамабільнага завода прайшла сёння ў Ханоі з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выступаючы на цырымоніі адкрыцця прадстаўніцтва, прэм'ер-міністр звярнуў увагу на перспектывы далейшага пашырэння супрацоўніцтва МАЗа з в'етнамскімі партнёрамі, у тым ліку з кампаніяй "Веам". "Лічу, што праекты аб стварэнні тут заводаў, аб якіх мы дамовіліся, будуць рэалізаваны, - сказаў ён. - У выніку будзе арганізаваны выпуск аўтамабільнай тэхнікі і рухавікоў". Прадукцыю, якую будуць вырабляць на гэтых заводах, плануецца пастаўляць не толькі на рынак В'етнама, але і ў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі (ACEAN). "А гэта вялікі рынак з аб'ёмам тавараабароту каля $1,5 трлн. за год", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Кіраўнік беларускага ўрада таксама праінфармаваў, што прэзідэнт В'етнама падтрымаў прапанову беларускага боку аб прадастаўленні на першым этапе дзяржпадтрымкі гэтым прадпрыемствам. "Гэтыя праекты будуць пастаянна ў поле зроку ўрада", - дадаў ён.

У час азнаямлення з прадстаўніцтвам МАЗа ў В'етнаме Міхаіл Мясніковіч адзначыў неабходнасць нарошчвання вытворчасці беларускай тэхнікі ў гэтай краіне, у тым ліку шляхам развіцця партнёрства з буйнымі міжнароднымі кампаніямі. У сувязі з гэтым прэм'ер-міністр прапанаваў разгледзець магчымасці фарміравання транснацыянальнай карпарацыі па выпуску аўтамабільнай тэхнікі з удзелам вытворцаў Беларусі, В'етнама і Германіі.

Як паведаміў у размове з журналістамі міністр прамысловасці Беларусі Дзмітрый Кацярыніч, в'етнамскі бок гатовы пашыраць супрацоўніцтва з Беларуссю. "Акрамя адкрыцця прадстаўніцтва МАЗа ў В'етнаме, мы дамовіліся, што ў першым квартале 2012 года намі будзе створана сумеснае прадпрыемства з пэўнай доляй МАЗа і нашага в'етнамскага партнёра", - расказаў ён, не ўдакладніўшы пры гэтым, якая кампанія выступіць гэтым партнёрам. Разам з тым міністр падкрэсліў, што гэты праект дасць магчымасць зрабіць сумесную беларуска-в'етнамскую прадукцыю больш канкурэнтаздольнай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі