Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Врс 2012

Прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Карэі сустрэнуцца сёння ў Мінску

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантактна-кааперацыйная біржа паміж прадстаўнікамі беларускіх і карэйскіх дзелавых колаў адбудзецца сёння ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Мерапрыемства арганізуе Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з пасольствам Карэі ў Беларусі пад патранатам Карэйскага агенцтва па садзейнічанню гандлю і інвестыцыям.

З карэйскага боку ў кантактна-кааперацыйнай біржы прымуць удзел прадстаўнікі кампаній Hyundai Corporation, Dionysos CO., LTD, якая займаецца вытворчасцю апаратаў для вырабу алкагольных напіткаў, KEC Korea, якая спецыялізуецца на вырабе цеплаплёнкі і тэрмарэгулятараў. У супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі таксама зацікаўлены кампаніі Korean Explore Consulting (вытворчасць энергазберагальных антыфрызаў), Daehyuk CO., LTD (сельскагаспадарчыя, марскія перапрацаваныя прадукты, вырабленыя на востраве Чэджу (Паўднёвая Карэя), Kaon media (рознае лічбавае абсталяванне).

Сустрэча прадстаўнікоў бізнес-колаў Беларусі і Карэі дасць магчымасць, на думку спецыялістаў БелГПП, актывізаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, знайсці дзелавых партнёраў сярод карэйскіх бізнесменаў, а таксама ўстанавіць розныя формы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі