Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Врс 2013

Прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Эквадора правядуць бізнес-форум у Мінску

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Эквадора правядуць 13 верасня ў Мінску бізнес-форум і кантактна-кааперацыйную біржу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Кампаніі Эквадора зацікаўлены ва ўстанаўленні кантактаў з беларускімі прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па такіх напрамках, як турызм, кветкаводства, рэалізацыя трапічных фруктаў, шакаладу і какава-прадуктаў, морапрадуктаў і замарожанай плодаагародніннай прадукцыі.

У склад эквадорскай дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі 27 прадпрыемстваў. Сярод іх такія кампаніі, як Agrinag S.A., Bellarosa, Campo y tecnologia, Hilsea investments Ltd, Jardines de Cayambe Cia. Ltda., якія займаюцца вырошчваннем і рэалізацыяй кветак. Яны зацікаўлены ў пашырэнні збытавой сеткі на тэрыторыі Беларусі. Прыбудуць буйнейшыя вытворцы і пастаўшчыкі трапічных фруктаў, морапрадутаў і кандытарскіх вырабаў. Гэтыя кампаніі маюць намер знайсці сярод прадстаўнікоў беларускага бізнесу партнёраў для ўстанаўлення ўзаемавыгаднага дзелавога супрацоўніцтва. Эквадорская кампанія Galahost S.A., якая займаецца арганізацыяй і правядзеннем прафесійных экскурсійных і турыстычных тураў па Эквадору і іншых краінах рэгіёна Лацінскай Амерыкі, зацікаўлена ў стварэнні сумесных турыстычных пакетаў, пашырэнні кліенцкай базы, а таксама ва ўстанаўленні непасрэдных кантактаў з беларускімі турфірмамі.

Арганізатарам Беларуска-эквадорскага бізнес-форуму выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі