Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Лют 2013

Прадстаўнікі бізнес-колаў Беларусі маюць намер пашыраць супрацоўніцтва з Новай Зеландыяй

12 лютага, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Прадстаўнікі бізнес-колаў Беларусі маюць намер пашыраць супрацоўніцтва з Новай Зеландыяй. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар Мінскага аддзялення гандлёва-прамысловай палаты Аляксандр Федарчук.

Для нарошчвання экспартнага патэнцыялу беларускіх прадпрыемстваў і асваення новых рынкаў збыту дэлегацыя прадстаўнікоў бізнесу Беларусі наведала ў канцы студзеня Новую Зеландыю. Бакі дамовіліся дакладна прапрацаваць магчымасці пастаўкі шэрсці ў Беларусь, а ў Новую Зеландыю - беларускіх калійных угнаенняў, трактароў, алкагольнай прадукцыі, прадуктаў харчавання  і спажывецкіх тавараў, такіх як ільняныя, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, трыкатаж, абутак, шкло, дываны. Бізнесмены дамовіліся аб абмене спецыялістамі ў галіне сельскай гаспадаркі і будаўніцтве дэманстрацыйных жывёлагадоўчых ферм у Беларусі. "Акрамя таго, геаграфічнае становішча нашай краіны дае магчымасць новазеландскім бізнесменам разглядаць яе як мост на рынак краін СНД і Еўропы шляхам адкрыцця ў Беларусі сумесных вытворчасцей і стварэння адпаведнай інфрастуктуры", - адзначыў Аляксандр Федарчук.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі шасці прадпрыемстваў Беларусі, якія прадстаўляюць банкаўскую, сельскагаспадарчую, будаўнічую і выставачна-кірмашовую сферы дзейнасці. Гэта ЗАТ "Банк ЗГБ", ААТ "Банк Масква-Мінск", ЗАТ "Консул", ПУПП "Праметэй", ТАА "Трыяда-К" і КУП "Мінскзнешгандальінвест".

У час бізнес-паездкі былі праведзены круглы стол у Велінгтанскай гандлёва-прамысловай палаце, прэзентацыі, рабочыя сустрэчы і перагаворы з новазеландскімі бізнесменамі. Адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў і гандлю Новай Зеландыі, Асацыяцыі вытворцаў шэрсці гэтай краіны, Банка Новай Зеландыі, Аўстралійска-Новазеландскага банка, кансалтынгавай кампаніі Westpac, страхавой кампаніі Buddlefindlay, малочнай карпарацыі Fonterra, сельскагаспадарчай кампаніі PGG Wrightson, фірмай па закупцы тавараў для сеткі новазеландскіх супермаркетаў Foodstuffs, сельскагаспадарчага каледжа і малочнай фермы ў раёне горада Мастэртон.

"Асноўным мерапрыемствам быў круглы стол у Велінгтанскай гандлёва-прамысловай палаце. Акрамя перагавораў з прадстаўнікамі новазеландскіх дзелавых колаў, былі перададзены камерцыйныя прапановы ад МТЗ і ААТ "Бабруйскаграмаш" па пастаўках сельскагаспадарчай тэхнікі на рынак Новай Зеландыі, а таксама ад канцэрна "Беллегпрам" па пастаўках у нашу краіну шэрсці", - паведаміў кіраўнік Мінскага аддзялення БелГПП.

Прадукцыйнай была сустрэча беларускай дэлегацыі з генельным менеджарам па стратэгіі і камунікацыях кампаніі PGG Wrightson Крейгам Осбарнам і менеджарам па развіццю бізнесу кампаніі Крэйгам Невелам. Зацікаўленасць у супрацоўніцтве з гэтай фірмай выказалі прадстаўнікі беларускай кампаніі "Консул". Яны гатовы вывучаць новазеландскі вопыт па вытворчасці малака і насення для вырошчвання траў для пашы, зацікаўлены ў падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне жывёлагадоўлі і будаўніцтве дэманстрацыйнай жывёлагадоўчай фермы ў Беларусі. Топ-менеджары прадпрыемства "Праметэй" маюць намер разгледзець рэалізацыю сумеснага з гэтай кампаніяй праекта па пастаўцы ў Беларусь абсталявання для перапрацоўкі мяса індычкі.

На сустрэчы з прадстаўнікамі Асацыяцыі вытворцаў шэрсці Новай Зеландыі былі абмеркаваны пастаўкі беларускіх трактароў. "У выніку гэтых перагавораў старшыня кампаніі Wool Equities Ltd. Кліфард Хез выказаў намер стварыць сумеснае прадпрыемства, якое будзе пастаўляць у Беларусь шэрсць. Ён таксама зацікаўлены ў беларускіх калійных угнаеннях і алкагольнай прадукцыі. Каб дэталёва прапрацаваць гэтыя пытанні, прадстаўнікі новазеландскай кампаніі наведаюць у чэрвені Беларусь у складзе дэлегацыі дзелавых колаў Новай Зеландыі", - паведаміў Аляксандр Федарчук.

Новазеландская кампанія Foodstuffs, якая займаецца аптовымі закупкамі тавараў для гандлёвых сетак Новай Зеландыі і валодае супермаркетамі, зацікаўлена ў набыцці беларускіх тавараў, у прыватнасці шакаладу, панчошна-шкарпэтачных вырабаў, вырабаў са шкла, скуры, лёну, дываноў. Гэта кампанія падрыхтуе спіс неабходных спажывецкіх тавараў, каб БелГПП змагла прапрацаваць магчымасць іх пастаўкі ў Новую Зеландыю.

Банк Новай Зеландыі мае намер супрацоўнічаць з партнёрамі з Беларусі і плануе развіваць сувязі з такімі беларускімі банкамі, як ЗАТ "ЗГБ Банк" і ААТ "Банк Масква-Мінск".

Дзелавы візіт быў арганізаваны Мінскім аддзяленнем БелГПП сумесна з Ганаровым консулам Беларусі ў Новай Зеландыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі