Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2013

Прадстаўнікі 36 вядучых кампаній В'етнама прымуць удзел у бізнес-форуме ў Мінску

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі 36 вядучых кампаній В'етнама прымуць удзел у беларуска-в'етнамскім бізнес-форуме і кантактна-кааперацыйнай біржы 11 верасня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

У склад в'етнамскай дэлегацыі ўвойдуць топ-менеджары і кіраўнікі кампаній, якія ажыццяўляюць дзейнасць па наступных напрамках: горназдабыўная і нафтагазаздабыўная прамысловасць, машынабудаванне (вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, трактароў, рухавікоў), энергетыка, будаўніцтва, інфармацыйныя тэхналогіі, фармацэўтыка, тэкстыль, вытворчасць вырабаў з каўчуку, малочнай прадукцыі, рэалізацыя чаю, спецый, морапрадуктаў, спіртных напіткаў. Сярод іх каўчуковая карпарацыя, кампанія па абсталяванню і тэхналогіях нацыянальнай групы па нафце і газу "Петрав'етнам", ханойская гандлёвая кампанія HAPRO, ханойская кампанія "Упакоўка і лагістыка", в'етнамская электронная і інфармацыйная карпарацыя, транспартная і механічная карпарацыя "Сайгон", шэраг фармацэўтычных прадпрыемстваў і інш.

Чакаецца, што ў бізнес-форуме прымуць удзел міністр прамысловасці Беларусі Дзмітрый Кацярыніч, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, замежных спраў Беларусі і дзелавых колаў дзвюх краін.

Знешнегандлёвы тавараабарот Беларусі з В'етнамам за 2012 год склаў $184,7 млн., або 98,2 працэнта адносна 2011 года. Аб'ём беларускага экспарту склаў $156,1 млн. (95 працэнтаў), імпарт в'етнамскіх тавараў у нашу краіну - $28,5 млн. (119,8 працэнта). Сальда знешняга гандлю таварамі склалася дадатнае ў суме $127,6 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі