Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Май 2010

Прадстаўнікі 12 германскіх кампаній удзельнічаюць у першым пасяджэнні дзелавога савета "Саксонія-Беларусь"

17 мая, Мінск /Наталля Вярбіцкая - БЕЛТА/. Прадстаўнікі 12 германскіх кампаній удзельнічаюць у першым пасяджэнні дзелавога савета "Саксонія-Беларусь", які праходзіць сёння ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце (БелГПП).

Як адзначылі ў БелГПП, дэлегацыю саксонскіх дзелавых колаў узначальвае прэзідэнт Лейпцыгскай ГПП Вольфганг Топф. У складзе дэлегацыі таксама прадстаўнікі ТАА "Лейпцыгскі Кірмаш", Лейпцыгскага філіяла банка LBBW, ТАА "Штрабаг Дрэздэн - экалагічныя збудаванні". У Беларусь таксама прыехалі прадстаўнікі кампаній, якія спецыялізуюцца на вытворчасці вакуумнай тэхнікі, аказанні падтрымкі і кансультацыі малым прадпрыемствам.

Сёння ў Мінску адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа для беларускіх і саксонскіх бізнесменаў, пройдуць прэзентацыі беларускіх фірм ЗАТ "Тэхнашанс", СТАА "Фортэкс - Водныя тэхналогіі", ТДА "Беллесвыраб". Акрамя таго, прадстаўнікі саксонскіх дзелавых колаў плануюць наведаць БелАЗ.

Дзелавы савет "Саксонія-Беларусь" быў створаны ў снежні 2009 года БелГПП сумесна з Лейпцыгскай ГПП у адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Беларусі. Яго асноўнай мэтай з'яўляецца пашырэнне эканамічных кантактаў паміж саксонскімі і беларускімі прадпрыемствамі.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі