Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліс 2014

Прадпрыемствы Беларусі і Францыі плануюць супрацоўнічаць у галіне вытворчасці і перапрацоўкі лёну

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Беларусі і Францыі плануюць супрацоўнічаць у галіне вытворчасці і перапрацоўкі лёну, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

"Сёння адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі Францыі, на якой былі абмеркаваны магчымасці супрацоўніцтва беларускіх і французскіх прадпрыемстваў у галіне перапрацоўкі і вытворчасці лёну", - сказалі ў прэс-службе. У час візіту ў Францыю адбылося таксама наведванне беларускай дэлегацыяй Асацыяцыі вытворцаў лёну TERRE DE LIN, якая аб'ядноўвае 600 французскіх прадпрыемстваў. Бакі дасягнулі дамоўленасці наконт абмену вопытам у вытворчасці насення, перапрацоўцы льновалакна і прымяненні французскіх сартоў лёну і тэхналогій перапрацоўкі лёну ў Беларусі.

Беларуская дэлегацыя знаходзілася ў Францыі 25-27 лістапада ў мэтах вывучэння вопыту вырошчвання і перапрацоўкі лёну. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі, канцэрна "Беллегпрам", РА "Белаграсэрвіс", РУП "Інстытут лёну", РУВГП "Аршанскі льнокамбінат" і Цэнтра выпрабаванняў і сертыфікацыі ТААТ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі