Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Май 2010

Польскія інвестары гатовы ўдзельнічаць у распрацоўцы беларускіх радовішчаў бурых вуглёў

18 мая, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Польскія інвестары гатовы ўдзельнічаць у распрацоўцы беларускіх радовішчаў бурых вуглёў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Анатоль Ліс.

З боку польскіх фірм паступіла прапанова аб удзеле ў распрацоўцы беларускіх радовішчаў бурых вуглёў і выкарыстанні гэтых карысных выкапняў, у тым ліку ў якасці паліва. Польскія інвестары гатовы прапанаваць Беларусі сучасныя тэхналогіі распрацоўкі. "Ёсць прапановы і з боку іншых краін, але іх трэба вывучыць, прааналізаваўшы з усіх бакоў, бо выкарыстанне карысных выкапняў непасрэдна звязана з экалогіяй", - адзначыў Анатоль Ліс.

Намеснік міністра падкрэсліў, што кіраўнік дзяржавы паставіў задачу максімальна выкарыстоўваць уласныя мінеральна-сыравінныя рэсурсы. Распрацоўка радовішчаў знаходзіцца на асаблівым кантролі ўрада. "Створаны дзяржаўны экспертны савет, які цяпер узначальвае прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі. Задача гэтага савета - кантраляваць пытанні выкарыстання і эфектыўнасць распрацоўкі мінеральна-сыравінных рэсурсаў", - нагадаў Анатоль Ліс.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці плануецца ў Беларусі паўторна арганізаваць конкурсы па перадачы ў канцэсію запланаваных радовішчаў, ён адзначыў, што Беларусь будзе старацца ў першую чаргу ўласнымі сіламі распрацоўваць запасы карысных выкапняў на сваёй тэрыторыі. Асаблівая ўвага ў бліжэйшы час будзе ўдзелена вывучэнню мэтазгоднасці здабычы ў Беларусі гаручых сланцаў. "Нашы сланцы маюць уласцівасці, адрозныя ад такіх карысных выкапняў у іншых краінах. Цяпер мы гэтыя ўласцівасці вывучаем, і ад гэтага будзем адштурхоўвацца пры распрацоўцы тэхналогіі іх здабычы", - дадаў намеснік міністра.

Анатоль Ліс адзначыў, што Беларусь мае дастатковую колькасць прафесійных кадраў для распрацоўкі карысных выкапняў. "Нашы геолагі працуюць не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах, напрыклад, заключаны кантракты з Туркменістанам і Расіяй", - сказаў ён.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі