Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Врс 2014

План дзеянняў па забеспячэнні збалансаванага развіцця эканомікі Беларусі дапоўняць эксперты СБ

17 верасня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Эксперты Сусветнага банка прапануюць свае мерапрыемствы ў план дзеянняў беларускага ўрада па забеспячэнні збалансаванага ўстойлівага развіцця эканомікі краіны. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час візіту ў Беларусь віцэ-прэзідэнта Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Лоры Так дасягнута дамоўленасць, што эксперты СБ выкажуць свой пункт гледжання наконт дапаўнення гэтага плана. У Беларусі гатовы выпрацаваць гэтыя мерапрыемствы і сістэмна і канструктыўна на доўгатэрміновай аснове разам іх рэалізоўваць, падкрэсліў Мікалай Снапкоў.

Міністр эканомікі расказаў, што разам з экспертамі Сусветнага банка ў плане, у прыватнасці, дэталёва прапішуць сістэму сацыяльнай дапамогі насельніцтву, падтрымкі прадпрыемстваў у ходзе рэалізацыі структурных змяненняў, якія так ці інакш у кароткатэрміновым перыядзе будуць уплываць на маламаёмныя слаі насельніцтва, на прадпрыемствы, якія знаходзяцца ў негатыўным стане плацежаздольнасці.

"Гэта не адбудзецца раптам, заўтра, гэтыя змяненні займаюць пэўны час. Наша задача - правесці іх акуратна, паслядоўна, спакойна, не выклікаючы дысбалансаў ні ў эканоміцы, ні ў грамадстве", - адзначыў міністр.

Урад прыняў план дзеянняў па забеспячэнні збалансаванага ўстойлівага развіцця эканомікі ў жніўні. У план уключаны аператыўныя і доўгатэрміновыя меры. "Мы аналізуем і робім высновы з той праблематыкі, якая існуе ў эканамічным развіцці краіны, разумеем прычыны даволі невысокага эканамічнага росту і разумеем, што трэба рабіць, каб ён стабілізаваўся і складаў прымальную велічыню ў сярэднетэрміновай перспектыве", - падкрэсліў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі