Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Сак 2014

Першыя тры электрапаязды плануецца выпусціць на швейцарска-беларускім заводзе ў Фаніпалі да канца года

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя тры электрапаязды плануецца выпусціць на швейцарска-беларускім заводзе па вытворчасці электратранспарту ў Фаніпалі да канца бягучага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Дзяржынскага райвыканкама Мікалай Арцюшкевіч.

"Першая чарга будаўніцтва швейцарска-беларускага завода па вытворчасці электратранспарту была створана ў 2013 годзе. Прадугледжваецца, што завод пачне работу ў бліжэйшы час. Да канца бягучага года плануецца выпусціць на заводзе тры электрапаязды", - расказаў Мікалай Арцюшкевіч.

Паводле яго слоў, для будаўніцтва завода быў выдзелены ўчастак плошчай 18,9 га ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, які ўключаны ў межы свабоднай эканамічнай зоны "Мінск". Аб'ём інвестыцый, што прыцягваюцца для рэалізацыі праекта, складзе амаль 50 млн еўра. Інвестпраект па стварэнні вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электрычнага транспарту рэалізуюць ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш" і кампанія Stadler Rail AG (Швейцарыя). Для рэалізацыі праекта створана ААТ "Электрычны транспарт" (з 6 лістапада 2013 года перайменаваны ў ААТ "Штадлер Мінск"), у якім кампанія Stadler Rail AG мае долю 60 працэнтаў у статутным фондзе. Кампанія "Штадлер Мінск" выступае заказчыкам па праектаванні і будаўніцтве завода і аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да яго. Праект рэалізуецца шляхам паэтапнага будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю гэтых аб'ектаў на працягу 2012-2016 гадоў.

Вытворчая магутнасць швейцарска-беларускага завода ў Фаніпалі ў год на першым этапе складзе 18 паяздоў тыпу Flirt і Kiss, на наступных этапах - да 30 паяздоў тыпу Flirt і Kiss, 100 трамваяў, 40 камплектаў зварных канструкцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі