Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Стд 2013

Першыя легкавыя аўтамабілі сумеснай беларуска-кітайскай зборкі паступяць у продаж у лютым

31 студзеня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Першыя легкавыя аўтамабілі сумеснай беларуска-кітайскай зборкі паступяць у продаж у лютым 2013 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр прамысловасці Беларусі Дзмітрый Кацярыніч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля падпісання акта ўводу магутнасцей, я спадзяюся, што ўжо ў лютым першыя аўтамабілі паступяць у продаж у Рэспубліцы Беларусь, - сказаў Дзмітрый Кацярыніч. - А ў сярэдзіне года можна чакаць, што яны паступяць у Расійскую Федэрацыю. Цана аўтамабіля сярэдняга класа тыпу седан арыенціровачна складзе $12 тыс. 990".

Міністр адзначыў, што з кітайскімі партнёрамі рэалізуецца цяпер праект па сумеснай вытворчасці легкавых аўтамабіляў. Створана сумеснае прадпрыемства "БелДжы". Партнёрамі па праекту з'яўляюцца ААТ "БелАЗ", які мае 50 працэнтаў акцый у гэтым СП, і кітайская кампанія "Джылі" (32,5 працэнта акцый).

Пры гэтым міністр падкрэсліў, што вельмі важным пытаннем у праекце з'яўляецца развіццё аўтакампанентаў. У сувязі з гэтым холдынг "Аўтакампаненты" стварыў з кітайскай кампаніяй "Шанту", якая займаецца аўтакампанентамі, сумеснае прадпрыемства "Саюзаўтатэхналогіі". Доля гэтага СП (17,5 працэнта) таксама ўвайшла ў статутны фонд СП "БелДжы".

Цяпер завершаны ўсе будаўнічыя работы ў Барысаве на заводзе ААТ "Аўтагідраўзмацняльнік". На першым этапе там павінны стварыць магутнасці па вытворчасці 10 тыс. аўтамабіляў і камплектаў. Гэта адвёртачная зборка, удакладніў Дзмітрый Кацярыніч. "Мы праводзім работу па лакалізацыі. Цяпер лакалізацыя складае каля 5 працэнтаў, але кампанія "Джылі" правяла ўжо аўдыт 10 нашых прадпрыемстваў, якія займаюцца аўтакампанентамі, у выніку гэтага аўдыту былі выдадзены заўвагі прадпрыемствам, цяпер яны ўстараняюцца і будуць гатовы затым удзельнічаць у лакалізацыі", - сказаў міністр.

Ён таксама паведаміў, што дэлегацыя Міністэрства прамысловасці і прадпрыемстваў па вытворчасці аўтакампанентаў прыняла ўдзел у канферэнцыі, якую праводзіла "Джылі" ў Кітаі. Там былі сабраны ўсе вытворцы аўтакампанентаў, якія працуюць з гэтай кампаніяй. Былі праведзены сустрэчы, дасягнуты пэўныя дамоўленасці па сумеснаму развіццю і вытворчасці аўтакампанентаў, адзначыў Дзмітрый Кацярыніч.

Нараўне з завяршэннем будаўніча-мантажных работ зборачнай вытворчасці таксама атрымана адабрэнне тыпу транспартнага сродку ў Беларусі. Цяпер вядуцца выпрабаванні аўтамабіляў у расійскім інстытуце НАМІ па атрыманню адабрэння транспартнага сродку ў Расійскай Федэрацыі. Гэтыя выпрабаванні будуць завершаны ў красавіку-маі бягучага года.

Дзмітрый Кацярыніч таксама растлумачыў, чаму Мінпрам вырашыў супрацоўнічаць менавіта з кітайскай кампаніяй "Джылі". "Гэта маладая кампанія набыла пакет акцый і завод "Вольва" па вытворчасці легкавых аўтамабіляў, - канстатаваў міністр. - А "Вольва", як вядома, славіцца сваёй якасцю і бяспекай, таму гэта важна для нас. Усё лепшае, што ёсць у "Вольва", безумоўна, пераносіцца і на наш аўтамабіль". У Беларусі праведзены ўжо выпрабаванні аўтамабіля тыпу седан сярэдняга класа. У наступным месяцы маем намер сабраць аўтамабілі і правесці выпрабаванні тыпу красовераў, а таксама невялікія аўтамабілі з малым расходам паліва тыпу хэтчбэк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі