Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Jul 2014

Першы беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум пройдзе 22 верасня ў Нью-Ёрку

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум пройдзе 22 верасня бягучага года ў Нью-Ёрку. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі (НАІП), якое з'яўляецца арганізатарам мерапрыемства.

У форуме прымуць удзел прадстаўнікі Банка развіцця, Міністэрства фінансаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Нацыянальнага банка Беларусі, Парку высокіх тэхналогій і кампаніі па развіцці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Акрамя таго, запрашэнні для ўдзелу ў мерапрыемстве накіраваны больш як 500 патэнцыяльным удзельнікам, адзначылі ў НАІП.

"Гэты форум з'яўляецца адной з важных падзей у эканамічным жыцці Беларусі, паколькі пад яго эгідай будзе арганізавана пляцоўка для адкрытага дыялогу паміж кіраўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і патэнцыяльнымі замежнымі інвестарамі", - лічаць у агенцтве. На мерапрыемстве плануецца абмеркаваць шляхі ўдасканалення інвестыцыйнага клімату ў краіне. Удзельнікі змогуць атрымаць інфармацыю аб інвестыцыйным патэнцыяле Беларусі, у тым ліку аб магчымасцях, якія адкрываюцца ў сувязі з фарміраваннем Адзінай эканамічнай прасторы.

Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Міністэрства эканомікі, Міністэрства замежных спраў Беларусі і Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі