Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Aug 2014

Першы 450-тонны БелАЗ запушчаны ў эксплуатацыю

22 жніўня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Першы кар'ерны самазвал ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" грузападымальнасцю 450 т запушчаны ў эксплуатацыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Урачысты ўвод кар'ернага самазвала БелАЗ-75710 у эксплуатацыю адбыўся ў разрэзе "Чарнігавец" ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Сібірскі дзелавы саюз" у Кемераўскай вобласці Расіі. Падзея прымеркавана да Дня шахцёра. "У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел губернатар Кемераўскай вобласці Аман Тулееў, дэлегацыя ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" на чале з генеральным дырэктарам Пятром Пархомчыкам, кіраўнікі горназдабыўных прадпрыемстваў Кузбаса", - расказалі ў прэс-службе БелАЗа.

Кар'ерны самазвал БелАЗ-75710 грузападымальнасцю 450 т - самы вялікі ў свеце. Гэта перспектыўная распрацоўка беларускага вытворцы, першая мадэль у новым класе самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. "Пры праектаванні былі пастаўлены задачы на дасягненне надзейнасці, кампактнасці, істотнага павелічэння прадукцыйнасці самазвала ў спалучэнні з выкананнем патрабаванняў міжнародных і еўрапейскіх стандартаў па бяспецы", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Унікальнасць тэхнікі заключаецца ў выкарыстанні прагрэсіўных тэхнічных рашэнняў. Самазвал вызначаецца найвышэйшай грузападымальнасцю, высокай прадукцыйнасцю, праходнасцю, манеўранасцю. Акрамя таго, БелАЗ-75710 надзейны ў эксплуатацыі і эканамічны.

Сумарная магутнасць сілавых модуляў БелАЗ-75710 складае 4600 к.с. Самазвал можа пераадольваць падоўжныя зацяжныя пакаты дарог да 12 працэнтаў (кароткачасовыя пакаты да 18 працэнтаў). Максімальная скорасць - 64 км/гадз. Дыяметр кола - больш як 4 м. Эксплуатацыйная маса складае 360 т, поўная маса з грузам - 810 т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі