У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Май 2014

Першы ў Беларусі кангрэс па дзяржаўна-прыватным партнёрстве пройдзе ў Мінску 27-30 мая

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы ў Беларусі кангрэс, прысвечаны пытанням дзяржаўна-прыватнага партнёрства, пройдзе 27-30 мая ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Правядзенне кангрэса прадугледжана сумесным праектам ЕС, ПРААН і Мінэканомікі "Умацаванне нацыянальнага патэнцыялу ў галіне прымянення механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь". У ходзе Дзён ДПП пройдзе шэраг дыскусій па ключавых аспектах узаемадзеяння ўлады і бізнесу, іх асноўная мэта - уключэнне ўсіх зацікаўленых бакоў у абмеркаванне праблем і перспектыў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Беларусі. "Удзельнікі атрымаюць унікальную магчымасць азнаёміцца з вопытам і рэкамендацыямі вядучых экспертаў у гэтай сферы з Вялікабрытаніі, Кітая, Нідэрландаў, Расіі, Харватыі, Швейцарыі і іншых краін", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У праграме Дзён ДПП - урачыстае адкрыццё 27 мая цэнтра дзяржаўна-прыватнага партнёрства. "У далейшым ён стане пастаяннай пляцоўкай для арганізацыі працэсаў ДПП і каардынавання супрацоўніцтва прадстаўнікоў міністэрстваў, дзяржаўных органаў, прыватнага бізнесу, банкаўскага і фінансавага сектара, навуковай і акадэмічнай супольнасці і грамадскіх арганізацый у мэтах рэалізацыі інфраструктурных праектаў на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства", - адзначылі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Запланаваны таксама пасяджэнні міжведамаснага інфраструктурнага каардынацыйнага савета, форум па пытаннях ДПП для прадстаўнікоў кіраўніцтва прыватнага бізнесу з запрашэннем прадстаўнікоў ад органаў дзяржаўнага кіравання і іншых зацікаўленых бакоў. У адзін з Дзён ДПП павінна адбыцца грамадская дыскусія па пытаннях заканадаўства ў галіне ДПП з правядзеннем круглага стала па абмеркаванні законапраекта аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску