Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Jul 2010

Першая прыватная электрастанцыя з'явіцца ў Беларусі

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая прыватная электрастанцыя з'явіцца ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк 22 ліпеня ў Мінску на сустрэчы з журналістамі з краін Еўрасаюза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 Электрастанцыя магутнасцю 400 МВт будзе пабудавана ў Брэсцкай вобласці пры ўдзеле італьянскіх інвестараў. З гэтай мэтай створана сумеснае прадпрыемства "Белэнерга".

 Як адзначыў Міхаіл Міхадзюк, Мінэнерга актыўна працуе над прыцягненнем інвестараў для будаўніцтва аб'ектаў гідра- і ветраэнергетыкі, "прапрацаваны праект будаўніцтва вугальнай электрастанцыі магутнасцю каля 1 тыс. МВт сумесна з прыватнай польскай кампаніяй".

"Мы сёння працуем над законапраектам аб электраэнергетыцы, дзе прадугледжана партнёрства прыватных інвестараў і дзяржавы", - паведаміў намеснік міністра. Унесці законапраект на разгляд у Палату прадстаўнікоў і прыняць яго мяркуецца не пазней за 2012 год.

 Міхаіл Міхадзюк нагадаў, што цяпер у электраэнергетычным комплексе Беларусі ўсе будаўнічыя і мантажна-наладачныя прадпрыемствы ўжо з'яўляюцца прыватнымі.

Прэс-тур журналістаў з краін ЕС у Беларусь прадоўжыцца па 24 ліпеня. 13 журналістаў прадстаўляюць сродкі масавай інфармацыі з Аўстрыі, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Грэцыі, Венгрыі, Італіі, Латвіі, Польшчы, Партугаліі, Румыніі і Вялікабрытаніі. "Мэта візіту - лепш азнаёміць грамадзян дзяржаў - членаў ЕС з канкрэтнымі праектамі, якія ЕС ажыццяўляе ў Беларусі ў рамках Еўрапейскай палітыкі суседства", - адзначаюць арганізатары візіту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі