Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Mar 2013

Першая партыя легкавых аўтамабіляў беларуска-кітайскай зборкі паступіла ў продаж у Мінску

Аўтамабілі Geely SC7 беларуска-кітайскай зборкі25 сакавіка, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Першая партыя легкавых аўтамабіляў беларуска-кітайскай зборкі, вырабленых на СЗАТ "БелДжы" ў Барысаве, паступіла ў продаж у Мінску. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА менеджар па сувязях з грамадскасцю СЗАТ "БелДжы" Алена Значанок.

У продаж адпраўлена 16 аўтамабіляў мадэлі Geely SC7. Іх рэалізуе афіцыйны дылер СЗАТ "БелДжы" - ААТ "Аўтагандальсэрвіс". Паміж двума прадпрыемствамі заключана дылерскае пагадненне аб продажах і сэрвісе легкавых аўтамабіляў беларуска-кітайскай зборкі.

Дырэктар ААТ "Аўтагандальсэрвіс" Генадзь Журок адзначыў, што за некалькі дзён прададзена ўжо сем аўтамабіляў. "Купляюць як грамадзяне, так і юрыдычныя асобы, - адзначыў дырэктар. - Мы падалі ўжо заяўку яшчэ на восем машын, а на красавік плануем узяць 40 аўтамабіляў для рэалізацыі". У "Аўтагандальсэрвіса" ёсць уся тэхнічная база для комплекснага абслугоўвання і сэрвісу легкавых аўтамабіляў, сабраных на "БелДжы". Цяпер гэта сэрвіснае аўтапрадпрыемства, якое ўваходзіць у сістэму Міністэрства прамысловасці, з'яўляецца пакуль адзіным дылерам па продажы сабраных у Барысаве легкавых аўтамабіляў Geely.

СЗАТ "БелДжы" створана 23 снежня 2011 года. Інвестыцыйны дагавор з кітайскай кампаніяй Geely падпісаны ў сакавіку 2012 года. Прадпрыемства па зборцы кітайскіх аўтамабіляў размешчана на арэндаваных плошчах барысаўскага ААТ "Аўтагідраўзмацняльнік". Створана вытворчасць з максімальнай магутнасцю па зборцы SKD-камплектаў (буйнавузлавая зборка) на 10 тыс. аўтамабіляў у год. На прадпрыемстве працуюць 57 чалавек. Заснавальнікамі СЗАТ "БелДжы" з'яўляюцца ААТ "БелАЗ" (50 працэнтаў акцый), кітайская кампанія Geely (32,5 працэнта) і сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства па вытворчасці аўтакампанентаў "Саюзаўтатэхналогіі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі