Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Aug 2013

Першая ў Беларусі магутная сонечная электрастанцыя з'явіцца ў Смаргоні

Першая ў Беларусі сонечная электрастанцыя 7 жніўня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Першую ў Беларусі магутную сонечную электрастанцыю плануюць пабудаваць у Смаргоні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Гродзенскага аблвыканкама.

Інвестыцыйны праект "Будаўніцтва і тэхнічнае абслугоўванне электрастанцый, якія працуюць з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі (сонца)" на тэрыторыі Смаргонскага раёна мае намер рэалізаваць ТАА "Экалагічная энергія", зарэгістраванае ў ліпені ў Смаргонскім райвыканкаме. Інвестыцыйная прапанова атрымала адабрэнне Гродзенскага аблвыканкама.

Прадпрыемства мае намер пабудаваць электрастанцыю агульнай сумарнай магутнасцю не менш як 17 МВт. Для размяшчэння вялікай колькасці сонечных батарэй вызначаны ўчастак зямлі, якая не выкарыстоўваецца, плошчай 36,8 га ў прамысловай зоне на ўсходняй ускраіне горада Смаргонь.

Інвестар плануе ўкласці ў праект каля Br375 млрд. Будзе створана да 50 новых рабочых месц.

Завяршыць першую чаргу будаўніцтва і забяспечыць атрыманне 5 МВт энергіі плануецца да чэрвеня 2015 года. Другая чарга (яшчэ 6 МВт) павінна быць уведзена ў эксплуатацыю ў снежні 2016 года. Размясціць батарэі магутнасцю яшчэ 6 МВт і завяршыць праект плануецца да ліпеня 2018 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі