Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Крс 2014

Пералік важнейшых інвестпраектаў на 2014 год зацверджаны ў Беларусі

24 красавіка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. У Беларусі зацверджаны пералік важнейшых інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі ў 2014 годзе. Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 380 прынята 23 красавіка 2014 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"У пералік уключаны 22 інвестыцыйныя праекты, якія будуць рэалізаваны, у першую чаргу, у рэальным сектары эканомікі - хімічнай і харчовай прамысловасці, чыгуначным і авіяцыйным транспарце, будаўнічай індустрыі і аграпрамысловым комплексе. Усе праекты прайшлі экспертны адбор Міністэрства эканомікі і дзяржаўных органаў", - расказалі ва ўрадзе, каменціруючы дакумент.

Гэтыя праекты прадугледжваюць стварэнне вытворчасцей па выпуску імпартазамяшчальнай і экспартаарыентаванай прадукцыі, укараненне інавацыйных тэхналогій і прынцыпаў рэсурсазберажэння. Гэта дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць і эфектыўнасць работы айчынных прадпрыемстваў.

Так, у прыватнасці, прадугледжана стварэнне ААТ "БелАЗ" магутнасцей па вытворчасці кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю ад 90 да 450 т, мадэрнізацыя і стварэнне новых вытворчасцей ААТ "МАЗ", ААТ "МТЗ" і ААТ "Гомсельмаш", абнаўленне рухомавага саставу Беларускай чыгункі і парку паветраных суднаў ААТ "Авіякампанія "Белавія". Прадугледжаны таксама будаўніцтва РУВП "Граніт" горна-абагачальнага камбіната на базе радовішча "Сітніцкае", хімічнай вытворчасці ААТ "Гродна Азот", мадэрнізацыя і будаўніцтва вытворчасцей ААТ "Бабуліна крынка" і ААТ "Бабруйскі мясакамбінат", асобных цукраперапрацоўчых прадпрыемстваў і шэраг іншых актуальных праектаў для развіцця галін і рэгіёнаў рэспублікі.

"За кожным з праектаў замацаваны адказныя службовыя асобы з ліку намеснікаў кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і аблвыканкамаў, - адзначылі ва ўрадзе. - Гэта дасць магчымасць павысіць адказнасць кіраўнікоў за рэалізацыю значных для краіны праектаў, забяспечыць своечасовае іх завяршэнне і эфектыўнае выкарыстанне інвестыцыйных рэсурсаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі