Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Крс 2014

Пастаўкі нафтапрадуктаў з Беларусі ў Расію будуць пашырацца

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўкі нафтапрадуктаў з Беларусі ў Расію будуць падтрымлівацца і пашырацца ў сярэднетэрміновай перспектыве. Аб гэтым паведаміў выконваючы абавязкі намесніка старшыні праўлення канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў на канферэнцыі па нафтаперапрацоўцы і экспарце нафтапрадуктаў Беларусі, якая праходзіць у Мінску 7-8 красавіка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Сізоў нагадаў, што работа па арганізацыі паставак беларускіх нафтапрадуктаў у Расію пачалася з 2010 года. Інтарэс беларускага боку да расійскага рынку павялічваецца па меры яго актыўнага развіцця. "Паступова з'яўляюцца сігналы, што ў некаторыя перыяды ён бывае дэфіцытным па высакаякасным аўтамабільным бензіне, і беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы гатовы насыціць гэты рынак", - сказаў выконваючы абавязкі намесніка старшыні.

Паводле яго ацэнкі, да ўсё больш актыўных паставак беларускіх нафтапрадуктаў на рынак Расіі і ў цэлым на рынак Мытнага саюза падштурхоўваюць інтэграцыйныя працэсы. Стварэнне агульнага рынку Беларусі, Расіі і Казахстана, распрацоўка дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе з улікам перспектыў далучэння да яго новых краін, распрацоўка тэхнічных рэгламентаў, якія адпавядаюць еўрапейскім нормам якасці, - гэта асноўныя тэндэнцыі, якія бяруцца пад увагу беларускай нафтаперапрацоўчай галіной.

Прадстаўнік "Белнафтахіма" таксама расказаў, што цяпер прапрацоўваюцца магчымасці размяшчэння на ўнутраным рынку і беларускіх цёмных нафтапрадуктаў, паступовы адыход ад вытворчасці мазуту на айчынных НПЗ. Прычынай такіх дзеянняў з'яўляецца рашэнне расійскага ўрада ўстанавіць на гэту прадукцыю мытныя пошліны, роўныя пошлінам на нафту. "Ёсць пастанова ўрада Расіі, якая анансуе гэта рашэнне, але пакуль што канчатковага рашэння няма, паколькі ідзе работа з улікам няпоўнай гатоўнасці расійскіх НПЗ да таго, каб забяспечваць адпаведнае пераключэнне таварных патокаў і каб пазбегнуць стратнасці", - удакладніў Уладзімір Сізоў.

Цёмныя нафтапрадукты, галоўным чынам мазут, плануецца выкарыстоўваць для патрэб беларускай энергетыкі. Акрамя таго, у выніку рэалізацыі праграмы мадэрнізацыі беларускія НПЗ пачнуць вытворчасць нафтавага коксу для патрэб цэментнай галіны краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі