Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2013

Пастаўкі беларускіх самазвалаў у ПАР будуць павялічаны

4 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пастаўкі беларускіх самазвалаў для работы ў паўднёваафрыканскіх здабыўных кар'ерах будуць павялічаны. Такая дамоўленасць дасягнута па выніках праведзенага з 27 лютага па 2 сакавіка візіту дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Візіт быў арганізаваны пасольствам Беларусі ў ПАР. У складзе дэлегацыі былі прадстаўнікі кіраўніцтва ААТ "Прамагралізінг", ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" (БУТБ) і ТАА "Дызель Камплект". У ходзе праведзеных сустрэч дасягнуты дамоўленасці аб дадатковых пастаўках беларускіх самазвалаў у ПАР.

На перагаворах у Міністэрстве гандлю і прамысловасці ПАР паўднёваафрыканскі бок выказаў зацікаўленасць у сумеснай рабоце па вытворчасці і пашырэнню выкарыстання ў рэгіёне беларускай дарожна-будаўнічай і іншай спецыяльнай тэхнікі.

Саветам паўднёваафрыканскіх прадпрымальнікаў праяўлена цікавасць да ўмацавання супрацоўніцтва з "Прамагралізінгам" і БУТБ, у тым ліку па пошуку найбольш аптымальных механізмаў аплаты за пастаўляемую беларускую прадукцыю.

Абмеркаваны таксама перспектывы супрацоўніцтва ААТ "Прамагралізінг" з паўднёваафрыканскай фінансавай структурай Citizen Finance, якая мае значны вопыт у сферы лізінгавых аперацый у ПАР, краінах Поўдня Афрыкі і гатова выступіць партнёрам беларускага боку ў гэтай галіне, у тым ліку па папярэдняму адбору патэнцыяльных кліентаў, якія прэтэндуюць на атрыманне беларускай тэхнікі ў лізінг.

На сустрэчы з кіраўніцтвам Africa Union Holdings разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння па інфармацыйнаму напаўненню рэгіянальнай электроннай гандлёвай пляцоўкі, якая функцыянуе на базе гэтай кампаніі.


Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі