Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Nov 2013

Пасяджэнне камітэта па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву Беларусі і ПАР адбудзецца 21 лістапада ў Мінску

20 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Трэцяе пасяджэнне Сумеснага беларуска-паўднёваафрыканскага камітэта па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву адбудзецца 21 лістапада ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускі бок узначаліць намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, паўднёваафрыканскі - намеснік міністра гандлю і прамысловасці Элізабет Табетэ.

Бакі абмяркуюць шляхі актывізацыі беларуска-паўднёваафрыканскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, вызначаць найбольш перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння і канкрэтныя сумесныя праекты. Па выніках плануецца падпісанне сумеснага пратакола.

У той жа дзень адбудзецца беларуска-паўднёваафрыканскі бізнес-форум, у адкрыцці якога прымуць удзел Валянцін Рыбакоў і Элізабет Табетэ.

У час знаходжання дэлегацыі ПАР у Беларусі запланаваны перагаворы Элізабет Табетэ з кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасці, а таксама наведванне РУП "МТЗ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі