28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне міжурадавай беларуска-кыргызскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве пройдзе ў чэрвені ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
У пятніцу, 28 красавіка, адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кыргызскай Рэспубліцы Андрэя Страчко з міністрам сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці і меліярацыі Кыргызстана, старшынёй кыргызскай часткі міжурадавай беларуска-кыргызскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Нурбекам Мурашавым.
На сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, правядзенне ў Мінску ў чэрвені 2017 года пасяджэння міжурадавай беларуска-кыргызскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама далейшае развіццё двухбаковай дагаворна-прававой базы.