Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Стд 2013

Пагадненне аб фінансаванні праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку падпісана ў Пекіне

17 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пагадненне аб супрацоўніцтве па фінансаванню праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі, Дзяржаўным банкам развіцця Кітая і СЗАТ "Кампанія па развіццю індустрыяльнага парку" 17 студзеня падпісана ў Пекіне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў КНР.

У гэты ж дзень было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая, адзначылі ў дыпламатычнай місіі.

Акрамя таго, 17 студзеня адбылася двухбаковая сустрэча старшыні праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргея Румаса з віцэ-прэзідэнтам Дзяржаўнага банка развіцця Кітая Лі Цзіпінам, у час якой былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў галіне фінансавання сумесных інвестыцыйных праектаў.

Падпісанне дакументаў і перагаворы прайшлі ў час візіту ў КНР беларускай дэлегацыі, якая 17-18 студзеня ўдзельнічае ў беларуска-кітайскім форуме па пытаннях стварэння і кіравання індустрыяльнымі паркамі. Мерапрыемства праходзіць у Пекіне.

У пасольстве адзначылі, што на 18 студзеня запланавана прэзентацыя для кітайскіх дзелавых колаў інвестыцыйнага клімату Беларусі і магчымасцей вядзення бізнесу ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі