Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Врс 2011

Падпісана рамачнае пагадненне паміж урадамі Беларусі і Кітая аб Кітайска-беларускім індустрыяльным парку

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рамачнае пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб Кітайска-беларускім індустрыяльным парку падпісана 18 верасня ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік і намеснік міністра камерцыі КНР Чжун Шань. Таксама падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве па інвестыцыйнаму праекту Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. З беларускага боку дакумент падпісаў генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Гарызонт" Юрый Прадко, з кітайскага боку - прэзідэнт Эксімбанка Кітая Лі Жогу і прэзідэнт Кітайскай карпарацыі інжынірынгу САМС Ло Янь.

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы ў Доме ўрада з кітайскай парламенцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банга адзначыў: "Мы ўскладаем вялікія надзеі на ствараемы Кітайска-беларускі індустрыяльны парк". Паводле яго слоў, гэта вельмі вялікі інфраструктурны праект - па маштабах вырашаемых задач і аб'ёмах інвестыцый такіх аб'ектаў у свеце адзінкі. "Лічым, што з улікам нашай спецыфікі атрымаецца паўтарыць паспяховы вопыт Кітайска-сінгапурскага індустрыяльнага парку ў горадзе Суджоу", - сказаў кіраўнік урада Беларусі.

Акрамя таго, 18 верасня ў Доме ўрада адбылася цырымонія падпісання яшчэ некалькіх значных афіцыйных дакументаў. Гэта пагадненне паміж урадамі аб тэхніка-эканамічным супрацоўніцтве, якое падпісалі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік і намеснік міністра камерцыі КНР Чжун Шань. Міністр эканомікі нашай краіны Мікалай Снапкоў і прэзідэнт Эксімбанка Кітая Лі Жогу падпісалі рамачнае пагадненне паміж урадам Беларусі і Эксімбанкам Кітая аб фінансавым супрацоўніцтве ў прыватызацыі і прыцягненні кітайскіх інвестыцый у Рэспубліку Беларусь у 2011-2012 гадах. Пад рамачным пагадненнем аб супрацоўніцтве па пытаннях прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў подпісы паставілі міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў і генеральны дырэктар Кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі Sinomach Сюй Цзянь.

Сярод падпісаных афіцыйных дакументаў - рамачнае пагадненне паміж урадам Беларусі і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая аб намеры фінансаваць інвестыцыйны праект "Тэхнічнае перааснашчэнне філіяла "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы".

Заключана пагадненне аб фінансаванні інвестпраекта "Будаўніцтва завода па вытворчасці кальцыніраванай соды ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці".

Генеральны дырэктар РУП "Віцебскэнерга" Павел Харытонаў і кіраўнік рабочай групы па Рэспубліцы Беларусь Дзяржаўнага банка развіцця Кітая Жэнь Сюань паставілі подпісы пад крэдытным пагадненнем па фінансаванню праекта будаўніцтва Віцебскай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна.

Падпісаны кантракт паміж Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Беларусі і Кітайскай прамысловай карпарацыяй "Вялікая сцяна" на стварэнне нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання ў Рэспубліцы Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі