Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Mar 2012

Паўднёвакарэйскую юрыдычную карпарацыю "Дэрук энд Ачжу" зацікавілі інвестыцыйныя магчымасці Беларусі

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі і міжнародная юрыдычная карпарацыя "Дэрук энд Ачжу" (Daeryook & Aju International Law Firm) падпісалі ў Сеуле мемарандум аб узаемаразуменні, паведамілі БЕЛТА ў беларускім агенцтве.

Бакі дамовіліся праводзіць кансультацыі і абменьвацца інфармацыяй з мэтай вывучэння магчымасцей прыцягнення прамых замежных інвестыцый у Беларусь.

"Дэрук энд Ачжу" ўваходзіць у дзясятку буйнейшых юрыдычных кампаній Паўднёвай Карэі. Адным з яе прыярытэтаў з'яўляецца юрыдычнае суправаджэнне замежнай экспансіі карэйскага бізнесу. Эксперты кампаніі маюць вялікі вопыт здзелак з удзелам карэйскага капіталу па стварэнню сумесных прадпрыемстваў, энергетычных праектах, праектнаму фінансаванню. Акрамя цэнтральнага офіса ў Сеуле "Дэрук энд Ачжу" мае свае прадстаўніцтвы ў Еўрасаюзе, Кітаі, Расіі і ЗША.

Падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні адбылося ў час бізнес-форуму "Карэя - СНД", прымеркаванага да 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Карэя і краінамі Садружнасці. У ім прынялі ўдзел больш як 200 прадстаўнікоў карэйскіх кампаній. Беларускі бок на форуме ў Сеуле прадстаўляў дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Дзмітрый Клеўжыц. Ён выступіў на мерапрыемстве з прэзентацыяй інвестыцыйных магчымасцей краіны, а таксама правёў перагаворы з намеснікам міністра інтэлектуальнай эканомікі Карэі Мун Чжэ До, віцэ-прэзідэнтам Карэйскага агенцтва па пашырэнню гандлю і інвестыцый (KOTRA) О Сон Гынам і шэрагам бізнесменаў гэтай краіны. Былі абмеркаваны перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з карэйскімі кампаніямі ў такіх сферах, як транспартная інфраструктура, нафтахімія, машынабудаванне, фармацэўтыка і медыцына.

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі створана ў адпаведнасці з указам ад 25 мая 2010 года нумар 273. Затым указам ад 22 красавіка 2011 года нумар 173 яно пераўтворана ў дзяржаўную ўстанову, падпарадкаваную непасрэдна Міністэрству эканомікі. Асноўным прадметам дзейнасці агенцтва вызначана садзейнічанне ажыццяўленню прамых замежных інвестыцый. Задачы агенцтва - рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы інвестыцый і прыватызацыі, распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па фарміраванню інвестыцыйнага іміджу рэспублікі, узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, выканаўчымі камітэтамі і інвестарамі, а таксама стварэнне і вядзенне адзінай інфармацыйнай базы даных, уключаючы рэестр праектаў з прамымі замежнымі інвестыцыямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі