Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Врс 2012

Падатковую нагрузку на малы бізнес плануюць знізіць у Беларусі ў 2013 годзе

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі ў 2013 годзе плануе знізіць падатковую нагрузку на малы бізнес. Аб гэтым заявіў 19 верасня на цырымоніі ўручэння ўзнагарод "Лепшы прадпрымальнік 2011 года" прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэнд на зніжэнне падатковай нагрузкі для малога бізнесу будзе прадоўжаны, - адзначыў прэм'ер-міністр. - У 2013 годзе для працуючых па спрошчанай сістэме падаткаабкладання без выплаты ПДВ плануецца знізіць падатак з 7 працэнтаў да 5 працэнтаў, а для тых, хто выплачвае падатак на дабаўленую вартасць, працэнт будзе зніжаны з 5 працэнтаў да 3 працэнтаў". Акрамя таго, павялічацца парогавыя крытэрыі абавязковай выплаты ПДВ. "Цяпер - 15 чалавек. Мы плануем, што будзе падтрымана наша прапанова аб давядзенні колькасці да 50 чалавек пры аб'ёме выручкі з Br3,4 млрд. да Br2,8 млрд.", - растлумачыў прэм'ер.

Рэсурсы, якія вызваляцца ў бізнесу за кошт зніжэння падаткаў, будуць інвесціраваны ў развіццё і пашырэнне.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што ў Беларусі створаны камфортныя ўмовы для росту дзелавой актыўнасці і ёсць вынік. За год рэалізацыі Дырэктывы нумар 4 экспарт малога і сярэдняга бізнесу павялічыўся ў 1,7 раза, інвестыцыі ў асноўны капітал - у 1,6 раза, прамвытворчаць вырасла ў 2,4 раза. 

Пастаўлена задача ўжо да канца бягучага года прыняць асноўныя рашэнні для таго, каб Беларусь увайшла ў 30-ку дзяржаў у міжнародным рэйтынгу па ўмовах вядзення бізнесу.

У бягучым годзе ўрад прыняў шэраг рашэнняў па стварэнню новых рабочых месц, новых прадпрыемстваў. "Нам патрэбны канкурэнтаздольныя суб'екты гаспадарання", - заявіў кіраўнік урада. Пры гэтым ён дадаў, што роўнасць усіх форм уласнасці - і дзяржаўнай, і прыватнай - будзе забяспечана".

Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч удзяліў праекту стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Гэты праект адкрывае вялікія магчымасці для стварэння сумесных прадпрыемстваў, рэалізацыі розных ініцыятыў. У сувязі з гэтым прэм'ер-міністр папрасіў бізнес выкарыстаць гэтыя перавагі ў поўным аб'ёме. Гэта ж датычыцца і Парку высокіх тэхналогій.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі