Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліп 2013

Інвестыцыйныя магчымасці Беларусі плануецца прадставіць ва ўсіх сталіцах буйнейшых рэгіёнаў Францыі

16 ліпеня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Інвестыцыйныя магчымасці Беларусі плануецца прадставіць у сталіцах буйнейшых рэгіёнаў Францыі на працягу 2013-2014 гадоў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА (па сумяшчальніцтву) Павел Латушка.

"Пасольства сумесна з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і на самастойнай аснове плануе правядзенне прэзентацыі эканомікі Беларусі ва ўсіх сталіцах буйнейшых рэгіёнаў Францыі. Гэта работа будзе праведзена сістэмна для таго, каб прадаставіць нашым французскім партнёрам інфармацыю аб магчымасцях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а ў далейшым садзейнічаць абмену кантактамі дзелавых колаў", - адзначыў ён.

Павел Латушка канстатаваў, што пасольства сумесна з БелГПП прыкладае намаганні для таго, каб рэанімаваць адносіны, якія існавалі паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Францыі і Беларусі. У гэтых мэтах адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам ГПП Парыжа, Леона, Страсбурга, Брэста. "Яны паказваюць агульную зацікаўленасць французскіх партнёраў у далейшым наладжванні і развіцці адносін з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, у садзейнічанні ўстанаўленню сувязей паміж дзелавымі коламі Беларусі і Францыі", - расказаў дыпламат. Пры гэтым ён падкрэсліў, што прадстаўнікі беларускага пасольства перадалі па прапанове БелГПП ў адрас адпаведнай арганізацыі Парыжа праект пагаднення аб супрацоўніцтве, які цяпер разглядаецца французскім бокам.

Пасол звярнуў увагу на тое, што ГПП Парыжа аб'ядноўвае прадпрыемствы, уклад якіх у ВУП Францыі складае 30 працэнтаў.

Як паведамлялася раней, у бліжэйшыя гады можа быць створана двухбаковая гандлёва-прамысловая палата Беларусі і Францыі. "Гаворачы аб развіцці ўзаемадзеяння дзвюх краін, як пазітыўны прыклад трэба адзначыць рэгістрацыю ў гэтым годзе ў Францыі сумеснага дзелавога клуба і ў Мінску - яго прадстаўніцтва. У адпаведнасці з французскім заканадаўствам і існуючай практыкай на базе клуба ў перспектыве можа быць створана двухбаковая гандлёва-прамысловая палата", - паведаміў Павел Латушка. Паводле яго інфармацыі, Францыя мае двухбаковыя палаты з 77 краінамі свету.

Аб'ём знешняга гандлю Беларусі з Францыяй у студзені-красавіку 2013 года склаў звыш $187,8 млн. (у студзені-красавіку 2012 года - каля $147,5 млн.). Тавараабарот вырас на 27,3 працэнта, экспарт - на 53,4 працэнта, імпарт - на 23,9 працэнта. У чэрвені бягучага года ў Парыжы адбылася прэзентацыя эканомікі і інвестыцыйных магчымасцей нашай рэспублікі. Мерапрыемства наведала 31 французская кампанія з сукупным абаротам за 2012 год каля 429 млрд. еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі