Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Снж 2014

Інвестарам у 2015 годзе для прыватызацыі прапануюць аб'екты ў Беларусі на суму не менш як $850 млн

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржкаммаёмасць Беларусі, выканкамы і Мінскі гарвыканкам сумесна з органамі дзяржкіравання павінны сфарміраваць пералік прапаноў аб'ектаў прыватызацыі на суму не менш як $850 млн для продажу інвестарам. Такое даручэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў Беларусі нумар 1238 ад 24 снежня, якой зацверджаны мэтавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2015 год.

У дакуменце адзначана, што аблвыканкамы і Мінгарвыканкам у месячны тэрмін абавязаны прадставіць у Міністэрства эканомікі пералікі інвестыцыйных праектаў для прыцягнення ў 2015 годзе прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары і паслугі) не менш як $1 875 млн.

Мінэканомікі прадпісана сфарміраваць зводны пералік названых праектаў, забяспечыць іх маніторынг і штоквартальна да 25-га чысла месяца, які ідзе за справаздачным кварталам, інфармаваць урад аб ходзе яго рэалізацыі.

У цэлым пастановай нумар 1238, якая ўступае ў сілу з 1 студзеня 2015 года, зацверджаны індыкатыўныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2015 год па відах эканамічнай дзейнасці і для адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак рэспублікі, а таксама прыведзены вычарпальны пералік паказчыкаў прагнозу фінансавай і знешнеэканамічнай дзейнасці на 2015 год, якія могуць быць даведзены арганізацыям. Размова ідзе аб арганізацыях, маёмасць якіх знаходзіцца ў дзяржуласнасці і аб тых, у чыіх статутных фондах 50 і больш працэнтаў прыналежыць дзяржаве (акрамя мікраарганізацый).

Як сказана ў дакуменце, рэспубліканскім органам дзяржкіравання ў двухмесячны тэрмін неабходна зацвердзіць і прадставіць у Міністэрства эканомікі планы развіцця відаў эканамічнай дзейнасці, абласцей і горада Мінска на 2015 год, забяспечыўшы іх узаемаўвязку і ўзгадненне.

У адпаведнасці з пастановай, Міністэрства эканомікі павінна распрацаваць разліковыя балансавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2015 год, уключаючы балансы попыту і прапанавання па пераліку тавараў. Гэта патрэбна для забеспячэння дасягнення суадносін экспарту тавараў і аб'ёму прамысловай вытворчасці ў будучым годзе на ўзроўні не меншым за 65 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі