Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Кст 2014

Новасібірск зацікаўлены ў стварэнні сумесных з Беларуссю зборачных вытворчасцей

21 кастрычнiка, Новасібірск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Новасібірск гатовы прапанаваць Беларусі арганізацыю сумесных зборачных вытворчасцей. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам мэр горада Анатоль Локаць пасля адкрыцця Нацыянальнай выстаўкі Рэспублікі Беларусь у Новасібірску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нацыянальная выстаўка Рэспублікі Беларусь у Новасібірску"Мы можам зацікавіць беларусаў стварэннем сумесных прадпрыемстваў, і тут ёсць узаемны інтарэс", - адзначыў Анатоль Локаць, адказваючы на пытанне, чым сёння Новасібірск можа прыцягнуць Беларусь. Перш за ўсё размова ідзе аб зборцы беларускіх трактароў. Таксама не выключаецца магчымасць сумеснай зборкі аўтобусаў.

"Ёсць у нас і пэўныя дасягненні ў будаўнічай галіне, машынабудаванні. Зацікавіць беларускі бок можа і наш навуковы, тэхналагічны зачын", - прадоўжыў мэр Новасібірска.

Новасібірская вобласць зацікаўлена ў пастаўках беларускай сельгастэхнікіУ сваю чаргу Новасібірская вобласць зацікаўлена ў пастаўках беларускай сельгастэхнікі. Як падкрэсліў Анатоль Локаць, у суадносінах цана/якасць прадукцыя Гомсельмаша, а таксама іншых беларускіх прадпрыемстваў выйграе ў параўнанні з заходняй тэхнікай. "Калі гаварыць аб Новасібірску, то нас цікавіць супрацоўніцтва ў галіне транспарту - нам патрэбны трамвайныя вагоны", - удакладніў мэр горада. Цяпер вядуцца перагаворы з беларускімі прадпрыемствамі.

Асобны інтарэс выклікае збожжаўборачная і камунальная тэхніка, прадукцыя беларускіх сельгасвытворцаў, якая карыстаецца ў гэтым расійскім рэгіёне вялікім попытам.

"У цэлым нас вельмі цікавіць развіццё супрацоўніцтва з Беларуссю, - адзначыў Анатоль Локаць. - І перспектывы развіцця гэтага ўзаемадзеяння даволі вялікія".

Дні Беларусі ў СібірыЗ 19 па 23 кастрычніка праходзяць дні Беларусі ў Сібіры. Праграма прадугледжвае правядзенне некалькіх буйных мерапрыемстваў. Сярод іх - нацыянальная выстаўка Рэспублікі Беларусь з дэманстрацыяй прадукцыі вядучых прадпрыемстваў (ААТ "МТЗ", ААТ "МАЗ", ААТ "БелАЗ", ААТ "Амкадор", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Гомельдрэў", ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", ААТ "Магілёўліфтмаш" і іншых) і заключэннем кантрактаў па рэалізацыі такой прадукцыі, форум рэгіёнаў Сібіры і Беларусі з удзелам дэлегацый на чале з губернатарамі ўсіх 12 сібірскіх рэгіёнаў і падпісаннем праграмных дакументаў аб канкрэтных сферах і механізмах супрацоўніцтва, кантактна-кааперацыйная біржа дзелавых колаў Беларусі і Расіі. Пройдуць таксама круглыя сталы па розных напрамках двухбаковага ўзаемадзеяння, канферэнцыі па навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве на базе Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі