У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Врс 2012

Нямецкае тэкстыльнае прадпрыемства пашырыць сваю вытворчасць у Беларусі

13 верасня, Мінск /Ганна Кацікава - БЕЛТА/. Нямецкае тэкстыльнае прадпрыемства "Лангхайнрых" мае намер пашырыць сваю вытворчасць у Беларусі. У бліжэйшы час прадпрыемства пачне рэалізацыю праекта па будаўніцтву другога вытворчага корпуса ў Брэсцкай вобласці. Аб гэтым паведаміў 12 верасня журналістам генеральны дырэктар нямецкай кампаніі "Лангхайнрых" Бургхард Оель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генеральны дырэктар падкрэсліў, што лічыць рацыянальным далейшае інвесціраванне і перанос у Беларусь яшчэ адной вытворчасці. "Мы зыходзім з таго, што буйныя кліенты будуць непасрэдна атрымліваць прадукцыю з Беларусі, дзе сёння вырабляецца яе большая частка", - сказаў ён.

У вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці з 2005 года паспяхова функцыянуе даччынае швейнае прадпрыемства нямецкай кампаніі ЗТАА "Лангхайнрых Конфекцыян Бел". "За гэты час мы ні разу не пашкадавалі аб супрацоўніцтве", - адзначыў Бургхард Оель, дадаўшы, што зладжанай і плённай рабоце беларускай швейнай фабрыкі і нямецкай ткацкай і аддзелачнай вытворчасці ў Шлітцы садзейнічае падтрымка мясцовых улад.

Бургхард Оель адзначыў, што ён уважліва сочыць за эканамічнай сітуацыяй у Беларусі і лічыць развіццё бізнес-клімату пазітыўным. Асабліва нямецкую кампанію цікавіць магчымасць выхаду праз беларускі рынак на Усход. "Увесь усходні рэгіён мы плануем забяспечваць сеткай, якая будзе каардынавацца з Беларусі", - падкрэсліў ён.

У гэтым годзе кампанія "Лангхайнрых" адзначае сваё 180-годдзе. Яе прадукцыя вядома ў Еўропе і свеце. Кампанія выконвае заказы буйных атэляў і рэстаранаў высокага класа, працуе з сусветнымі авія- і чыгуначнымі кампаніямі. Сёння гадавы абарот "Лангхайнрых" складае каля 14 млн. еўра, пры гэтым 11 млн. - рынак Германіі. На экспарт пастаўляецца прадукцыі на 2,3 млн. еўра ў год. У бліжэйшы час экспартная выручка кампаніі, паводле ацэнак экспертаў, можа быць павялічана да 20 млн. еўра ў год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску