У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Кст 2014

Некалькі нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў плануецца стварыць у Беларусі

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некалькі нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў плануецца стварыць у Беларусі. Аб гэтым сёння ў час прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі ў БЕЛТА паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова.

У Беларусі ідзе работа па стварэнні прававога поля, якое рэгламентуе дзейнасць нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў. "Плануецца, што функцыянаваць будзе не адно, а некалькі нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў. Такі падыход, на нашу думку, будзе больш эфектыўным і створыць здаровую канкурэнцыю на рынку рэйтынгавых паслуг", - адзначыла кіраўнік Нацбанка.

Нацыянальны банк сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і іншымі арганізацыямі распрацаваў праект Канцэпцыі фарміравання ў Беларусі сістэмы прысваення і выкарыстання рэйтынгаў па нацыянальнай шкале. Дакумент праходзіць узгадненне. Канцэпцыя да канца 2014 года будзе прадстаўлена Прэзідэнту для адабрэння. Яна вызначыць напрамкі фарміравання заканадаўства, якое рэгламентуе рэйтынгавую дзейнасць у краіне. Праектам канцэпцыі прадугледжана, што да ўступлення ў сілу закона "Аб рэйтынгах і рэйтынгавай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" Савет Міністраў і Нацыянальны банк змогуць сваімі рашэннямі вызначыць часовы статус нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў і прызнаць прысвоеныя імі рэйтынгі.

На думку кіраўніка Нацбанка, улічваючы сучасную сітуацыю, стварэнне сістэмы нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў з'яўляецца эканамічна абгрунтаваным і неабходным рашэннем. Нягледзячы на тое, што ў свеце налічваецца каля 100 рэйтынгавых агенцтваў, больш за 90 працэнтаў рынку гэтых паслуг прыпадае на тры рэйтынгавыя агенцтвы: Standart & Poor's, Moody's Investors Service і Fitch. Аб неабходнасці абмежавання такой алігаполіі неаднаразова заяўлялі высокапастаўленыя чыноўнікі і бізнесмены розных краін - Германіі, Італіі, Францыі, Кітая, Расіі, паколькі дзеянні гэтых рэйтынгавых агенцтваў ствараюць эканамічныя праблемы не толькі асобным дзяржавам і іх суб'ектам гаспадарання, але і могуць негатыўна ўплываць на глабальную фінансавую сістэму. "На фінансавым рынку рэйтынгавыя агенцтвы з'яўляюцца магутным інструментам уплыву. Неабгрунтаванае зніжэнне або павышэнне рэйтынгу дэстабілізуе фондавыя і валютныя рынкі. Акрамя таго, рэйтынгі вядучых замежных агенцтваў усё больш прыметна пачалі набываць палітычную афарбоўку", - падкрэсліла Надзея Ермакова.

Тэндэнцыя па стварэнні незалежных рэйтынгавых агенцтваў асабліва моцна пачала праяўляцца ў многіх краінах свету пасля 2008 года. Ёсць нацыянальныя рэйтынгавыя агенцтвы і ў дзяржавах - членах будучага Еўразійскага эканамічнага саюза - у Казахстане і Расіі. "Рэйтынгі нацыянальных рэйтынгавых агенцтваў разлічаны на ўнутраны фінансавы рынак, на айчыннага інвестара. Яны разам з рэйтынгамі міжнародных агенцтваў прызначаны забяспечваць аднолькавы доступ да інфармацыі, што характарызуе рызыкоўнасць інвестыцый, і тым самым садзейнічаць развіццю фінансавага рынку краіны. Чым больш незалежных рэйтынгавых ацэнак, тым больш аб'ектыўнай будзе інфармацыя, на падставе якой прымаюцца рашэнні", - рэзюмавала кіраўнік Нацбанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс