Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Жнв 2011

Індыя зацікаўлена ў набыцці акцый "Беларуськалія"

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індыя зацікаўлена ў набыцці акцый "Беларуськалія". Аб гэтым заявіў 4 жніўня журналістам перад сустрэчай з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як мы ўжо абазначылі праз урадавыя каналы, Індыя зацікаўлена ў куплі акцый "Беларуськалія", калі яны будуць прапанаваны, - сказаў пасол. - Мы з нецярпеннем чакаем рашэння ўрада Беларусі і "Беларуськалія".

Манодж Кумар Бхарці таксама нагадаў, што Індыі ўдалося заключыць выгаднае пагадненне па куплі калійных угнаенняў у Беларусі.

Адказваючы на пытанні журналістаў аб перспектыўных напрамках беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, пасол адзначыў фармацэўтычную галіну. "Гэта адна з тых сфер, у якой чакаецца цеснае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Індыяй", - лічыць ён. Акрамя таго, вялікіх поспехаў, на думку пасла, Беларусь і Індыя можа дабіцца пры супрацоўніцтве ў культурнай сферы. "У прыватнасці, я шукаю магчымасці, каб індыйскія стваральнікі фільмаў прыйшлі ў Беларусь і здымалі тут фільмы", - сказаў Манодж Кумар Бхарці.

Індыя з'яўляецца традыцыйным гандлёвым партнёрам Беларусі ў азіяцкім рэгіёне. У 2007 годзе лідарамі дзвюх краін была вызначана стратэгічная задача па павелічэнню да 2010 года аб'ёму двухбаковага тавараабароту да $500 млн. Пастаўленая задача была выканана датэрмінова па выніках 2009 года.

За студзень-май бягучага года беларускі экспарт у Індыю склаў $23,4 млн. Экспарт за 5 месяцаў без уліку калійных угнаенняў склаў 83,2 працэнта да аналагічнага перыяду 2010 года. Сальда знешняга гандлю склалася адмоўнае ў памеры $42,1 млн. Адмоўнае сальда з'яўляецца традыцыйным для першага паўгоддзя. Чакаецца, што яно стане дадатным па выніках трэцяга квартала. Аснову беларускага экспарту ў Індыю складаюць калійныя ўгнаенні, аб'ём паставак якіх у студзені-маі склаў $9,1 млн., або 38,7 працэнта агульнага экспарту беларускай прадукцыі. Беларусь імпартуе з Індыі лякарствы і фармацэўтычныя субстанцыі, тытунёвую сыравіну, чай, рыбную прадукцыю, вострыя прыправы, арэхі і г.д.

Актыўна пашыраюць сваю прадукцыю на індыйскі рынак БелАЗ, МТЗ, "Амкадор", "Белшына", БМЗ, НВА "Інтэграл" і іншыя беларускія вытворцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі