Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліс 2012

Нацыянальны банк чакае прыходу ў Беларусь плацежнай сістэмы American Express

22 лістапада, Мінск /Андрэй Асфура - БЕЛТА/. Нацыянальны банк чакае прыходу ў Беларусь плацежнай сістэмы American Express. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Дубкоў, выступаючы перад удзельнікамі ІХ Міжнароднага форуму па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "БанкІТ `12", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены, каб American Express пачаў праводзіць эмісію пластыкавых картак у Беларусі", - сказаў Сяргей Дубкоў.

Цяпер некаторыя беларускія банкі прымаюць пластыкавыя карткі American Express. Амерыканская фінансавая кампанія створана яшчэ ў 1850. Яна займаецца выпускам крэдытных і пластыкавых картак, а таксама дарожных чэкаў. Штогадовая выручка кампаніі складае каля $30 млрд., колькасць супрацоўнікаў перавышае 62 тыс. чалавек.

Намеснік старшыні праўлення таксама расказаў, што лідзіруючае становішча ў сферы безнаяўных разлікаў на гэты момант належыць пластыкавым карткам "БелКарт". Гэта сістэма дасягнула адпаведнага ўзроўню развіцця. Нацыянальны банк будзе імкнуцца да таго, каб усе плацежныя сістэмы былі роўна аддалены ад рэгулятара. "Для "БелКарт" - гэта дадатковы выклік, але гэта выклік і для міжнародных сістэм", - растлумачыў Сяргей Дубкоў.

Ён таксама расказаў, што "БелКарт" плануецца аформіць у адпаведную юрыдычную асобу.

На безнаяўныя разлікі цяпер прыпадае 61,9 працэнта ўсіх аперацый, а таксама 18,7 працэнта ўсяго аб'ёму плацяжоў. На адну пластыкавую картку ў Беларусі прыпадае 29,75 аперацыі. Адзін тэрмінал у сярэднім абслугоўвае 2845 пластыкавых картак.

Сяргей Дубкоў падкрэсліў, што Нацыянальны банк адышоў ад разумення таго, што пластыкавыя карткі поўнасцю пакрываюць усе безнаяўныя разлікі ў рознічнай сферы. У рэспубліцы павінны атрымаць распаўсюджванне розныя сродкі безнаяўнага разліку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі