Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Жнв 2014

Нацыянальная выстаўка Беларусі пройдзе ў кастрычніку ў Новасібірску

18 жніўня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Нацыянальная выстаўка Беларусі пройдзе ў расійскім Новасібірску 21-23 кастрычніка, паведаміў БЕЛТА выконваючы абавязкі дырэктара выставачнага УП "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Яўген Увядзенскі.

Нацыянальная выстаўка размесціцца ў цэнтральным выставачным комплексе горада "Новасібірск Экспацэнтр" на агульнай плошчы амаль 5 тыс. кв.м. Будуць прадстаўлены падведамныя прадпрыемствы Мінпрама, Мінсельгасхарча, Мінэнерга, Мінінфарма, Дзяржкамваенпрама, Белкаапсаюза, канцэрнаў "Белдзяржхарчпрам", "Беллеспаперапрам" і "Беллегпрам", а таксама стэнды Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Гомельская мяса-малочная кампанія".

"Прыём заявак яшчэ прадаўжаецца. Мы запрашаем да ўдзелу ў выстаўцы прыватныя і сумесныя прадпрыемствы і арганізацыі, гатовыя прадставіць у Новасібірску прадукцыю беларускай вытворчасці любой галіновай прыналежнасці, паколькі Нацыянальная выстаўка ўніверсальнага характару і абмежаванняў па наменклатуры экспанатаў не мае", - адзначыў Яўген Увядзенскі.

Выстаўка будзе праходзіць у Новасібірску ў час Дзён Беларусі ў Сібіры. Праграмай гэтага мерапрыемства запланавана правядзенне Беларуска-расійскага бізнес-форуму з удзелам прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча, кіраўніцтва міністэрстваў і канцэрнаў, арганізацый і прадпрыемстваў. З расійскага боку будуць паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе, кіраўнікі 14 суб'ектаў РФ, якія ўваходзяць у склад міжрэгіянальнай асацыяцыі "Сібірскае пагадненне" (Рэспублікі Алтай, Бураціі, Тывы і Хакасіі, Алтайскага, Забайкальскага і Краснаярскага краёў, Іркуцкай, Кемераўскай, Новасібірскай, Омскай, Томскай і Цюменскай абласцей, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі), а таксама буйнейшыя прадстаўнікі дзелавых колаў гэтых расійскіх рэгіёнаў. Намечаны тэматычныя секцыі "Прамысловая кааперацыя" і "Агратэхналогіі", кантактна-кааперацыйная біржа і іншыя дзелавыя мерапрыемствы.

На думку прадстаўніка "Белінтэрэкспа", правядзенне Нацыянальнай выстаўкі Беларусі ў Новасібірску будзе садзейнічаць павелічэнню экспарту беларускіх тавараў і паслуг у Сібірскі рэгіён, стварэнню сумесных беларуска-расійскіх вытворчасцей, развіццю гандлёва-эканамічных сувязей Беларусі і Сібірскай федэральнай акругі. "Выставачнае мерапрыемства дасць магчымасць умацаваць рэпутацыю краіны ў Сібірскім рэгіёне і прывядзе да заключэння міжурадавых і міжрэгіянальных пагадненняў аб шырокамаштабным і доўгатэрміновым супрацоўніцтве. Беларускія прадпрыемствы атрымаюць магчымасць дасягнуць дамоўленасцей аб пастаўках прадукцыі і аказанні паслуг. Акрамя таго, рынак Сібіры можа быць цікавы з пункту гледжання нарошчвання паставак тавараў народнага спажывання, харчовай, хімічнай і іншай прадукцыі, экспарту паслуг, а таксама прыцягнення інвестыцый", - адзначыў Яўген Увядзенскі.

Выставачным аператарам выстаўкі з'яўляецца УП "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Напярэдадні выстаўкі аператар плануе на базе БелГПП правесці для ўдзельнікаў адукацыйны семінар "Разлік і павышэнне эфектыўнасці ўдзелу ў выставачных мерапрыемствах".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс