Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Ліс 2010

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі павінна спрасціць шлях інвестараў у эканоміку Беларусі - А.Лукашэнка

15 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі павінна спрасціць шлях інвестараў у эканоміку Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанню стварэння і дзейнасці гэтай установы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мэта перад агенцтвам пастаўлена дакладна - аптымізаваць усе працэсы і стаць для інвестараў тым "адным акном", якое дапаможа ім асвойваць беларускі рынак, а нам - нарошчваць эканамічны патэнцыял", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем адзначыў, што ёсць шмат нараканняў на работу ўлады з інвестарамі як на рэгіянальным, так і рэспубліканскім узроўні. Дзелавыя людзі скардзяцца на валакіту і бюракратычныя перашкоды з боку органаў кіравання. "Сапраўды, бізнесменам яшчэ да пачатку рэалізацыі інвестпраектаў трэба атрымаць шэраг дазволаў і ўзгадненняў розных міністэрстваў, абласных, гарадскіх, раённых выканкамаў і іншых арганізацый. Часта на гэта патрабуецца не менш як паўтара-два гады", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

З другога боку, заўважыў Прэзідэнт, ад кіраўніцкіх структур паступаюць скаргі на пасіўнасць і неабавязковасць інвестараў, на іх завышаныя прэтэнзіі. "Відаць, ёсць і тое, і другое", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што для зняцця любых перашкод на шляху інвестараў, аператыўнага вырашэння іх праблем, надання сістэмнасці гэтай рабоце апошнім часам унесены шэраг змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства. Прадастаўлены льготныя ўмовы як для пачатку дзейнасці, так і для ўсяго працэсу рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Акрамя таго, у краіне пайшлі на стварэнне спецыялізаваных структур і інстытутаў, якія павінны актывізаваць прыток капіталаўкладанняў у Беларусь, у прыватнасці ўвялі інстытут інвестыцыйных агентаў.

Рашэнне сфарміраваць новую рэспубліканскую структуру (Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі) прынята з улікам рэкамендацый аўтарытэтных міжнародных фінансавых і крэдытных арганізацый. На яго ўскладаюцца дзве важнейшыя задачы: эфектыўная практычная работа з інвестарамі і адпрацоўка тэхналогіі прыватызацыі дзяржаўных аб'ектаў.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка выказаў сумненне ў неабходнасці стварэння гэтай структуры: "Скажу шчыра: я да гэтага часу не ўпэўнены, што мы робім правільна, капіруючы чужы вопыт, што яно нам абавязкова дапаможа пашырыць інвестыцыі".

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што яго хвалюе, ці не паўторыць новае агенцтва памылак свайго папярэдніка, на базе якога яно, па сутнасці, ствараецца, ці не будзе гэта яшчэ адной бюракратычнай структурай, якая не спросціць, а ўскладніць шлях інвестараў у беларускую эканоміку. Аляксандр Лукашэнка выказаў таксама сумненне ў тым, ці зможа агенцтва наладзіць эфектыўнае ўзаемадзеянне з іншымі дзяржаўнымі органамі ў цэнтры і ў рэгіёнах, з дырэктарамі прадпрыемстваў, ці не будзе гэта структура дадатковым цяжарам для рэспубліканскага бюджэту. "І галоўнае: што дасць краіне гэта структура ў бліжэйшы час і ў перспектыве? - адзначыў Прэзідэнт. - Ствараючы агенцтва, мы можам зняць адказнасць з міністэрстваў, ведамстваў, кіраўнікоў прадпрыемстваў. Вельмі небяспечна, каб мы рэальную работу з інвестарамі не падмянілі стварэннем якой-небудзь канкрэтнай, можа, нават і важнай структуры".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі