Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Врс 2014

Нацбанк Беларусі прыняты ў Клуб кіраўнікоў цэнтральных банкаў краін Сярэдняй Азіі, Чарнаморскага рэгіёна і Балкан

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі стаў паўнапраўным членам Клуба кіраўнікоў цэнтральных банкаў рэгіёна краін Сярэдняй Азіі, Чарнаморскага рэгіёна і Балкан, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным банку.

Як адзначылі ў Нацбанку, такое рашэнне прынята на праведзеным 11-13 верасня ў Кішынёве чарговым пасяджэнні арганізацыі.

Клуб кіраўнікоў цэнтральных банкаў рэгіёна краін Сярэдняй Азіі, Чарнаморскага рэгіёна і Балкан за асноўную сваю мэту ставіць захаванне фінансавай стабільнасці ў рэгіёне і паляпшэнне супрацоўніцтва ў банкаўскай сферы. Сярод асноўных задач арганізацыі - належнае функцыянаванне грашовага і валютнага рынкаў, развіццё эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва. Таксама ў сферы інтарэсаў клуба развіццё нацыянальных плацежных сістэм, дапамога ў прытоку капіталу на рынкі, што развіваюцца.

Нацыянальны банк Беларусі на мерапрыемстве прадставіла старшыня праўлення Надзея Ермакова, якая прыняла ўдзел у рабоце форуму і выступіла з дакладам-прэзентацыяй аб Беларусі і банкаўскай сістэме краіны. Таксама Надзея Ермакова правяла рабочыя сустрэчы з кіраўніком Нацыянальнага банка Малдовы Дарынам Дрэгуцану, кіраўніком Народнага банка Кітая Чжоу Сяачуанем, кіраўнікамі і прадстаўнікамі цэнтральных банкаў Арменіі, Кыргызстана, Казахстана, Таджыкістана, Турцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі