Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Чэр 2010

Нацбанк Беларусі не плануе ў бліжэйшы час зніжаць стаўку рэфінансавання

15 чэрвеня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі не разглядае пытанне аб зніжэнні ў бліжэйшы час стаўкі рэфінансавання. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Стаўка рэфінансавання будзе мяняцца ў адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, адзначыў Пётр Пракаповіч. Згодна з АНГКП, у 2010 годзе яна павінна скласці 9-12 працэнтаў. "12 працэнтаў у нас ужо ёсць, - падкрэсліў ён. - Далейшае змяненне стаўкі рэфінансавання будзе залежаць ад узроўню інфляцыі. Пры зніжэнні інфляцыі будзе зніжацца і стаўка рэфінансавання".

 Нагадаем, Нацыянальны банк Беларусі знізіў стаўку рэфінансавання з 12 мая гэтага года на 0,5 працэнтнага пункта да 12 працэнтаў гадавых.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс