Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Чэр 2014

НАН распрацуе стратэгію развіцця эканомікі Беларусі да 2030 года

23 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук зоймецца распрацоўкай стратэгіі перспектыўнага развіцця эканомікі Беларусі да 2030 года. Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння ў час рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Прэзідыума НАН Уладзімірам Гусаковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць аб шэрагу важных пытанняў, у вырашэнні якіх удзельнічае Акадэмія навук, у тым ліку аб праектах у сферах эканамічнай і ваеннай бяспекі. Акрамя таго, абмеркаваны арганізацыйныя пытанні ў дзейнасці НАН, у прыватнасці, звязаныя з выбарамі акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў. "Павінна быць усё строга ў адпаведнасці з законам і сумленна, каб вучоныя нас не папракалі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Як паведаміў журналістам па выніках сустрэчы Уладзімір Гусакоў, ён далажыў Прэзідэнту аб ходзе выканання даручэнняў, дадзеных кіраўніком дзяржавы ў час наведвання Акадэміі навук у сакавіку гэтага года. "У НАН распрацавана сістэма мер, якую мы цяпер рэалізуем у плане аптымізацыі структуры і колькасці, ратацыі, амаладжэння кадраў, павышэння заработнай платы, і галоўнае - рэзультатыўнасці, каб НАН была інтэгравана ў эканоміку краіны", - расказаў старшыня Прэзідыума НАН.

Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову, каб Акадэмія навук пачала адпрацоўку стратэгіі перспектыўнага развіцця эканомікі краіны да 2030 года. Пры гэтым, нягледзячы на навуковы характар такой стратэгіі, яна не павінна быць адарвана ад практыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі